Дэкада прававых ведаў “Закон. Адказнасць. Парадак” прайшла ў гімназіі

 

Дэкада прававых ведаў “Закон. Адказнасць. Парадак” прайшла ў гімназіі

Общество
31.01.2022
1952
З 20 па 29 студзеня ў ДУА “Гімназія г. Смаргоні” праходзіла дэкада прававых ведаў “Закон. Адказнасць. Парадак”.

20220128_153915.jpg

У рамках дэкады былі праведзены інфармацыйныя і класныя гадзіны “Я дома. Я ў школе. Я сярод сяброў”, якія былі скіраваны на фарміраванне правіл паводзін у грамадскіх месцах. Таксама для навучэнцаў былі арганізаваны выстава прававой літаратуры “Закон для ўсіх адзін”, прагляд  прававых відэаролікаў, сустрэча з участковымі інспектарамі ІСН Смаргонскага РАУС Алегам Новікавым і Валерыяй Турневіч.

Педагог-псіхолаг Наталля Молчан правяла трэнінг з навучэнцамі “Прыняцце важных рашэнняў”. Шасцікласнікі прынялі актыўны ўдзел у дэбатах “Станоўчы і адмоўны ўплыў Інтэрнэту”.  Падчас мерапрыемства дзеці пазнаёміліся з правіламі адказных і бяспечных паводзін у сучасным інфармацыйным асяроддзі. Яны актыўна працавалі ў групах, складаючы памятку “Бяспечны Інтэрнэт”, рашалі праблемныя сітуацыі, а таксама глядзелі і абмяркоўвалі відэаролікі для падлеткаў з цікавымі фактамі аб Інтэрнэце і аб бяспецы ў Інтэрнэце.

20220128_153811.jpg

Праведзеныя мерапрыемствы дазволілі яшчэ раз прыцягнуць увагу навучэнцаў да важнасці захавання законаў і адказнасці за здзейсненыя правапарушэнні.  Вучні з вялікім жаданнем дзяліліся ведамі, вялі дыскусію, дэманстравалі творчыя ўменні і знаходлівасць.

Марына Істрацькова,

настаўнік беларускай мовы і літаратуры

ДУА “Гімназія г. Смаргоні”.