Дабраўлянская “пярлінка”

 

Дабраўлянская “пярлінка”

Общество
08.01.2022
1210
Дзяржаўны спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Рэспублікі Беларусь папоўніўся яшчэ адным аб’ектам гісторыка-культурнай спадчыны, які знаходзіцца на тэрыторыі Смаргонскага раёна. Пра гэта нам паведаміла Наталля Чудакоўская, метадыст па музеях і ахове гісторыка-культурнай спадчыны РЦК.

Сучасны выгляд капліцы.png

Рашэннем Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту Дабраўлянскай капліцы (1826 года) нададзены статус гісторыка-культурнай каштоўнасці катэгорыі “3”.

– Капліца знаходзіцца ў Дабраўлянах і належыць да былога палацава-сядзібнага комплексу Гюнтэраў. Сядзіба Гюнтэраў у свой час з’яўлялася цэнтрам высокай культуры і духоўнасці. Сёння засталіся толькі парк, некаторыя гаспадарчыя пабудовы і 2 капліцы, – зазначыла Наталля Чудакоўская. – Прыдарожная капліца 1826 года адлюстравана на літаграфіі беларускага графіка і жывапісца Казіміра Бахматовіча. Ён у 1835 годзе выканаў цыкл літаграфій “Дабраўлянскі сувенір”, які складаецца з 10 лістоў з выявай парка і палаца Гюнтэраў. Гэта была своеасаблівая мастакоўская падзяка роднай зямлі. Менавіта ў гэты цыкл і ўвайшла літаграфія прыдарожнай капліцы. Яна захавалася ў першапачатковым выглядзе да нашых дзён.

Капліца – аўтэнтычны помнік архітэктуры ў стылі класіцызму, які непасрэдна звязаны з гістарычнымі падзеямі, з жыццём і дзейнасцю знакамітых асоб, уяўляе сабой выдатны прыклад фарміравання ландшафту, у якім адлюстроўваюцца традыцыі пэўнага перыяду гісторыі беларускага народа.

Галіна АНТОНАВА.


Статьи по теме: