У бібліятэках працуюць выставы “У адзінстве народа - сіла дзяржавы”

 

У бібліятэках працуюць выставы “У адзінстве народа - сіла дзяржавы”

Общество
04.10.2021
636
Ва ўсіх бібліятэках-філіялах дзяржаўнай установы культуры “Смаргонская раённая бібліятэка” працуюць выставы “У адзінстве народа - сіла дзяржавы”. Іх стварылі з мэтай азнаямлення і вывучэння гісторыі сваёй краіны, замацавання сэнсу Года народнага адзінства.

IMG_6425.JPG

Выставы складаюцца з наступных раздзелаў: “З любоўю і гонарам пра Беларусь”, “Мінулае нашай Радзімы”, “Ганарымся сваім народам”. На іх прадстаўлена літаратура пра суверэнную Беларусь, яе гісторыю, дасягненні ў эканоміцы і сацыяльных арыенцірах. Выданні адлюстроўваюць у храналагічнай паслядоўнасці асноўныя этапы развіцця незалежнай беларускай дзяржавы з часу з’яўлення яго на міжнароднай палітычнай арэне і да нашых дзён, раскрываюць своеасаблівы партрэт беларускага грамадства апошніх дзесяцігоддзяў, карані якога зыходзяць з далёкага мінулага.

Асаблівае месца на выставах адведзена сімвалам Рэспублікі Беларусь, дзе прадстаўлены кнігі і ілюстрацыйны матэрыял з падрабязным апісаннем Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь, з тэкстам Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. Кнігі пра людзей, якія праславілі Беларусь, дапамагаюць адчуць гонар за свой народ. Экспазіцыі пастаянна абнаўляюцца і папаўняюцца новымі экспанатамі.

Вікторыя ВАЛЯНЦІНАВА.

Фота аўтара.