Захаваем культурную спадчыну разам з Неугамонам
Змена “С
падчына” – гэта вывучэнне духоўнай і матэрыяльнай спадчыны беларускага народа, аднаўленне і захаванне яго традыцый. Тры перыяды лагернай змены «Добры пачатак - палавіна справы», «Дзе дружна – там хлебна», «Канец – справе вянец» - пазнаёмілі выхаванцаў з ідэяй і гульнёвымі задачамі змены, практычна прадставілі падлеткам культурную спадчыну беларусаў.
Разнастайныя формы: размовы з элементамі дыскусіі «Мудры запавет продкаў», пазнавальная хвілінка “Усё пачынаецца з Азбукі”, адукацыйны праект “Ад Каляд да Пакравоў”, - спрыялі развіццю цікавасці да вытокаў нацыянальнага характару і гісторыка-культурнай самабытнасці беларускага народа.
Гульнёвая ідэя змены “МанетКА” дазволіла выхаванцам адчуць дух спаборніцтва, рэалізаваць сістэму індывідуальнага росту.
Шырокае выкарыстанне элементаў народнай педагогікі прасочвалася ў кожным лагерным дні, што садзейнічала духоўна-маральнаму развіццю выхаванцаў. “Выхаванне, створанае самім народам і заснаванае на народных пачатках, мае тую выхаваўчую сілу, якой няма ў самых лепшых сістэмах, заснаваных на абстрактных ідэях або запазычаннях іншага народа», – пісаў Канстанцін Ушынскі.