Вялікамыская базавая школа
Школа працавала з 1946 па 2006 год. Яе наведвалі вучні не толькі вёскі Вялікая Мыса, але і іншых вёсак: Галяшонкі, Караваі, Камунарка, Міхнічы, Базары, Глінна, а з канца 1980- х – вучні з вёсак Панара, Мігулі, Алешышкі.
Першым дырэктарам школы быў Іван Пятровіч Арэхаў, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны 2-й ступені. Праз ўсё жыцце поруч з ім крочыла яго жонка – Арэхава Анастасія Макараўна. Падтрымлівала, дапамагала, раіла. Яна працавала настаўніцай пачатковых класаў і многіх вучняў з Вялікай Мысы і недалёкіх вёсак навучыла прыгожа пісаць і чытаць.
Амаль уся працоўная дзейнасць прайшла ў гэтай школе настаўніцы рускай мовы і літаратуры Казлоўскай Яніны Сільвестраўны, настаўніцы беларускай мовы і літаратуры Глушаковай Паліны Міхайлаўны, Балыша Мікалая Цімафеевіча – настаўніка працоўнага навучання і фізічнай культуры і выхавання, Чыжэўскай Ганны Мацвееўны – настаўніцы матэматыкі.
Пасля Арэхава І.П. дырэктарамі былі Сергуцін А.В., Гербік В.М., Амельянчык М.С., Усціновіч Т.І.
Колькі дакладна выпускнікоў выйшла са сцен школы за час яе існавання – не вядома. Але з 1951 па 1968 гг атэстат атрымалі 380 выпускнікоў, з 1978 па 2006 год – 174 выпускнікі, 20 з якіх атрымалі атэстаты з адзнакай.
Сярод выпускнікоў школы ёсць прадстаўнікі розных прафесій. Паколькі школа была базавая, сярэднюю адукацыю вучні атрымлівалі ў другіх школах – або гарадскіх, або ў Суцькаўскай ці Крэўскай сярэдніх школах. Многія вучні паступалі ў вучылішчы і тэхнікумы. Сярод выбітных навучэнцаў гэтай школы можна назваць Замара Міхаіла Іванавіча, які займаў пасаду дырэктара Бабруйскай ЦЭЦ-2, Харужыка Георгія Мікалаевіча, генеральнага дырэктара ААТ “Смаргоньсілікатабетон”, Южык (Харужык) Зою Мікалаеўну – займалася кадравай работай у Міністэрстве адукацыі Рэспублікі Беларусь, Харужыка Міхаіла Іосіфавіча, які працаваў у складзе дыпламатычнай місіі ў Германіі, Сосна Уладзіміра Міхайлавіча, намесніка міністра рыбнай прамысловасці СССР, Сосна Уладзіміра Аркадзьевіча, дацэнта кафедры гісторыі Беларусі БДУ, ваенурача Харужыка Алега Міхайлавіча, Скаскевіча Іосіфа Юльянавіча, які даслужыўся да звання палкоўніка і інш.
Сярод вучняў школы ёсць і тыя выпускнікі, што звязалі сваё жыцце з навучаннем дзяцей. Сярод іх:
Вішнеўская Ірына Чаславаўна, інспектар па пачатковай адукацыі аддзела адукацыі Смаргонскага раёна;
Кубліцкая Таццяна Станіславаўна, метадыст па пачатковай адукацыі аддзела адукацыі Смаргонскага раёна;
Балыш (Шыш) Клаўдзія Міхайлаўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры;
Ляпеха (Снежка) Гелена Іосіфаўна, настаўніца пачатковых класаў; Лапіцкая (Лявіцкая) Таццяна Іванаўна, настаўніца пачатковых класаў; Цялега (Каравай) Алена Пятроўна, настаўніца беларускай мовы і літаратуры;
Балыш (Глінская) Ірына Віктараўна,настаўніца беларускай мовы і літаратуры;
Гяцэвіч Ганна Леапольдаўна, настаўніца хіміі;
Каравай Віталій Леанідавіч, настаўнік фізічнага выхавання;
Курманская (Глінская) Наталля Мікалаеўна, настаўніца біялогіі; Клачкевіч (Грудзіна) Тэрэса Эдуардаўна, настаўніца фізічнага выхавання;
Трус Таццяна Іосіфаўна, настаўніца пачатковых класаў;
Кляўцова Вольга Іосіфаўна, намеснік дырэктара па пачатковых класах;
Кудаш (Ількевіч) Наталля Станіславаўна, настаўніца гісторыі і грамадазнаўства.
За свае амаль 70 год існавання калектыў школы зрабіў добую працу: годна выпусціў у дарослае жыццё юнакоў і дзяўчат з вёсак Вялікая Мыса, Глінна, Міхнічы, Галяшонкі,Базары і інш. Многія з іх сталі сапраўднымі прафесіяналамі сваёй справы. Многія з іх працягваюць педагагічную дзейнасць.