28 мая – Дзень пагранічніка
28 мая – Дзень пагранічніка
Дарагія сябры! Ад усёй душы віншуем усіх пагранічнікаў і ветэранаў службы з прафесійным святам!
Ахова дзяржаўнай мяжы патрабуе асаблівых якасцей і складу характару. Таму нашы пагранічнікі заўсёды адрозніваліся высокай прафесійнай падрыхтоўкай, глыбокімі ведамі, адвагай, вытрымкай, гатоўнасцю да самаахвяравання.
Асаблівую ўдзячнасць выказваем ветэранам пагранічнай службы, якія годна захоўваюць традыцыі мужнасці, самаахвярнасці і адданага служэння Айчыне, перадаючы свой вопыт маладым кадрам.
Паважаныя пагранічнікі! Прыміце словы шчырай падзякі за вернасць абавязку, няспынную дзейнасць па ўмацаванні нашай дзяржавы і захаванні бяспекі грамадзян.
Жадаем вам моцнага здароўя, поспехаў у службе, шчасця, дабрабыту і мірнага неба над галавой.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.