Талакой рыхтуем Крэўскі замак да наведвання турыстаў
Як адзначыла галоўны спецыяліст аддзела культуры райвыканкама Ганна Ханевіч, людзі прыбіраюць тэрыторыю, збіраюць каменне, ставяць агароджу ў месцы, дзе хадзіць небяспечна, добраўпарадкаваць тэрыторыю, сеяць траву.
- З 1 чэрвеня мы плануем увесці Крэўскі замак у турыстычны зварот, - зазначыла дырэктар Смаргонскага гісторыка-краязнаўчага музея Алена Бобіна. – Пры нашым музеі будзе існаваць сектар гісторыі Крэўскага замка, у склад якога будуць уведзены тры штатныя адзінкі: загадчык сектара, малодшы навуковы супрацоўнік і прыбіральшчык тэрыторыі. Прыкладна ў ліпені ў Крэве будзе абсталявана працоўнае месца, туалеты і пункт рэалізацыі сувенірнай прадукцыі. Будуць праводзіцца экскурсіі і розныя культурныя мерапрыемствы.
Звонку замак можна будзе агледзець бясплатна, а каб патрапіць унутр і заказаць экскурсію, трэба будзе заплаціць. Крэўскі Дом культуры па папярэдняй дамоўленасці ажыццяўляе на тэрыторыі замка платную паслугу – тэатральнае прадстаўленне “Цені Крэўскага замка”.
Смаргонскі гісторыка-краязнаўчы музей прапаноўвае і турыстычны маршрут “Старажытны шлях”, адзін з аб’ектаў якога - Крэўскі замак.
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.