Сустрэча з навучэнцамі ДУА “ВПК Сінькоўскі яслі-сад-сярэдняя школа”

 

Сустрэча з навучэнцамі ДУА “ВПК Сінькоўскі яслі-сад-сярэдняя школа”

Общество
11.05.2021
825
Тэма чарговых заняткаў у школе актыўнага грамадзяніна “Глядзі і памятай” была прысвечана 80-годдзю  з дня пачатку Вялікай Айчыннай вайны. На сустрэчу з навучэнцамі ДУА “ВПК Сінькоўскі яслі-сад-сярэдняя школа” быў запрошаны падпалкоўнік запаса пагранічных войскаў Мікалай Пятровіч Грыцкевіч.

DSC_1061.JPG

У час ток-шоу вучні абмеркавалі падзеі той страшнай трагедыі, якая абрынулася на нашу краіну 80 гадоў таму назад, узгадалі бяапрыкладны гераізм савецкага народа. Прагляд відэафільма пра гераічную абарону Брэсцкай крэпасці дапамог глыбей зразумець і адчуць падзеі тых далёкіх часоў. У час сустрэчы Мікалай Пятровіч,  для якога абарона Радзімы стала не толькі абавязкам, але і прафесіяй, расказаў вучням пра складанасці і  цяжкасці ваеннай службы. Хоць ён і не з’яўляецца ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны, але не па чутках ведае, што гэта такое. Па доўгу службы яму прыйшлося прымаць удзел у ваенных канфліктах пасля распаду Савецкага Саюза. Таму для яго, як і для многіх іншых людзей, мір і спакой у краіне – галоўныя каштоўнасці жыцця.

У ходзе ток-шоу навучэнцы задавалі госцю розныя пытанні. Мікалай Пятровіч пастараўся даць грунтоўны адказ на кожнае.  Напрыканцы навучэнцы падзяліліся сваімі думкамі, эмоцыямі, хваляваннямі, якія пакінула гэта сустрэча. Яны запісалі іх на сімвалічных галубах і размясцілі на імправізаваным блакітным небасхіле, жадаючы такім чынам ўсім мірнага неба над галавой.

DSC_1056.JPG

Вера Лобач, 

настаўнік беларускай мовы і літаратуры ДУА “Вучэбна-педагагічны комплекс 

Сінькоўскі яслі-сад – сярэдняя школа”.

Статьи по теме: