Станіслаў Мікалаевіч ЛАБАЧОЎ
Станіслаў Мікалаевіч пражыў доўгае, плённае, цікавае, яркае жыццё. Яго імя назаўжды ўпісана ў летапіс Мінскага трактарабудаўнічага завода, якому ён прысвяціў без малога 25 гадоў жыцця, а таксама ў гісторыю Смаргонскага агрэгатнага завода, будаўніцтва і станаўленне якога праходзіла пад яго плённым кіраўніцтвам.
С. М. Лабачоў належыць да пакалення, большасць прадстаўнікоў якога не шукалі лёгкіх шляхоў у жыцці. Дзеці вайны, а нарадзіўся Станіслаў Лабачоў у 1937 годзе, не толькі жылі светлымі марамі пра шчаслівую будучыню, а самі стваралі гэту будучыню з энтузіязмам, натхненнем, аптымізмам. Рана застаўшыся без бацькі,
удзельніка Вялікай Айчынная вайны, Станіслаў пачынаў сваю біяграфію, спадзеючыся толькі на свае сілы, розум і здольнасці.
Нарадзіўся ён у Ташкенце. Там закончыў сярэднюю школу і атрымаў вышэйшую адукацыю ў Сярэднеазіяцкім політэхнічным інстытуце. З дыпломам інжынера-механіка ліцейнай вытворчасці прыехаў па размеркаванні ў верасні 1960 года на Мінскі трактарны завод. Дбайна і адказна працуючы на ўсіх пасадах, Станіслаў Мікалаевіч прайшоў складаныя прыступкі службовай лесвіцы ад майстра сталеліцейнага цэха да начальніка вытворчасці трактарабудаўнічага завода і намесніка генеральнага дырэктара па вытворчасці і экспарту Мінскага трактарабудаўнічага вытворчага аб’яднання.
З 1984 па 1998 год Станіслаў Мікалаевіч Лабачоў працаваў на пасадзе дырэктара спачатку будуемага філіяла трактарнага завода ў Смаргоні, а затым дырэктарам новага прадпрыемства. Пад яго кіраўніцтвам вялася будоўля, узводзіліся заводскія карпусы, сацыяльная інфраструктура, адбывалася стварэнне асноўных структурных падраздзяленняў прадпрыемства. Уводзіліся ў эксплуатацыю інтэрнаты, школа, дзіцячы садок, магазіны, кафэ, жыллё для завадчан.
Яго дбайная праца, добрасумленнасць пры выкананні функцыянальных абавязкаў, высокая выканаўчая дысцыпліна, а таксама вялікі асабісты ўклад у станаўленне і развіццё трактарабудаўнічай галіны адзначаны шматлікімі ганаровымі граматамі, падзякамі, каштоўнымі падарункамі кіраўніцтва МТЗ і Міністэрства прамысловасці Рэспублікі Беларусь.
Станіслаў Мікалаевіч заўжды вылучаўся жыццялюбствам, аптымізмам, высокім прафесіяналізмам, інтэлігентнасцю. Заўжды займаў актыўную грамадзянскую пазіцыю, цікавіўся мастацтвам, гісторыяй, літаратурай, імкнуўся ісці ў нагу з часам, з дасягненнямі тэхнічнага прагрэсу. Ён выгадаваў двух сыноў, малодшы з якіх сёння вядомы ў свеце навукі генэтык, прафесар, навуковец. Навуковай дзейнасцю займаюцца і ўнучкі. Гадуюцца двое праўнукаў, якія вельмі любілі яго і заўжды чакалі ў госці.
Выказваем шчырыя спачуванні дзецям, унукам і праўнукам памерлага.
Светлая памяць пра Станіслава Мікалаевіча Лабачова назаўжды застанецца ў сэрцах удзячных смаргонцаў.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Раённы савет ветэранаў.