Усмешкай матулі сагрэты

 

Усмешкай матулі сагрэты

Общество
17.10.2020
876

Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад-сярэдняя школа” вырашылі зрабіць для сваіх матуль свята. Для гэтага быў цэлы тыдзень. Штогод дзеці ладзілі канцэртныя праграмы, сумесныя конкурсы, віктарыны, спаборніцтвы. У сучасных умовах дадзены фармат правядзення Тыдня маці нельга было ажыццявіць.

709c1cd6-28f5-442e-a4b4-f6ce3d1c4e0f.png

Але выйсце было знойдзена. Навучэнцы загадзя павіншавалі сваіх мам дома, знялі відэа, а затым відэаролікі былі размешчаны на сайце ўстановы. Для тых, хто хацеў падрыхтаваць неверагоднае віншаванне для сваіх любых матуль, быў арганізаваны сэлфі-квэст “#лайк_маме”. Дзеці падрыхтавалі фотаздымкі са сваімі матулямі і размясцілі іх на сваіх старонках у сацыяльных сетках Instagram, “Вконтакте”.

14 кастрычніка ўсе жадаючыя мелі магчымасць прыняць удзел у абласной SMS-хвалі “За ўсё табе дзякую, мама!”, якая была арганізавана па ініцыятыве дэпутатаў Гродзенскага абласнога Моладзевага парламента. Навучэнцы нашай установы з радасцю выкарысталі магчымасць і адправілі віншавальныя паведамленні сваім матулям праз розныя мэссэнджэры і сацыяльныя сеткі.

Безымянный1.png

На працягу тыдня ўсмешкай матулі былі сагрэты ўсе без выключэння навучэнцы нашай установы адукацыі, а іх матулі атрымалі падцвярджэнне шчырай і бязмежнай любові ад сваіх дзетак.

Таццяна ШАЎЦОВА, педагог-арганізатар дзяржаўнай установы адукацыі “Вучэбна-педагагічны комплекс Крэўскі яслі-сад - сярэдняя школа”.