Выбарчы ўчастак наведалі замежныя назіральнікі
Общество
17.11.2019
Некалькіх членаў выбарчай камісіі з участка №14, які знаходзіцца ў будынку СШ №3, сустрэў на вуліцах Камсамольскай і Я. Коласа.
Гэтыя людзі з пераноснымі ўрнамі для галасавання хадзілі па дамах, жыльцы якіх па стану здароўя не могуць прыйсці на стацыянарны выбарчы ўчастак.
У будынку СШ №3 у нядзелю таксама было людна. Выбаршчыкі прыходзілі сюды, каб аддаць свой грамадзянскі абавязак, прагаласаваць за таго ці іншага кандыдата ў дэпутаты.
За ходам выбараў сачылі мясцовыя назіральнікі. Учора вечарам і сёння раніцай на выбарчым участку было некалькі замежных назіральнікаў. Парушэнняў не выявілі.
У фае працаваў буфет. Сіламі школы была падрыхтавана канцэртная праграма.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.