«Жавароначкі прыляціце, вясну красную прынясіце!» – весела і бадзёра клікалі вясну выхаванцы. Гэты момант напоўнены надзеяй і радасцю, бо кожны з нас чакае вясну, цяпла і яркіх фарбаў.
У дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці прайшло фальклорнае свята «Гуканне вясны»
Общество
30.03.2025
Дзеці разам з доўгачаканай госцей «абудзілі зямлю» і «паклікалі птушак», вадзілі карагод, спявалі вясновыя абрадавыя песні, ігралі на музычных інструментах, частаваліся гасцінцамі.
Свята, напоўненае народнай музыкай, гульнямі, танцамі і ўсмешкамі, атрымалася вясёлым, яркім і радасным.
Ганна Барташэвіч, музычны кіраўнік,
Наталля Острыкава, выхавальнік дашкольнай адукацыі
ДУА «Смаргонскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці»