Сувенір самаму маладому выбаршчыку
Общество
17.11.2019
Выбарчы ўчастак №16 знаходзіцца ў адміністрацыйным будынку “Смаргньаграсэрвісу”. І тут у нядзелю таксама хапала людзей, якія прыйшлі прагаласаваць за кандыдата ў дэпутаты, што ім больш падабаецца.
Сярод выбаршчыкаў быў юнак, якому сёлета споўнілася 18 гадоў і ён галасуе ўпершыню. Старшыня выбарчай камісіі Алена Атцэцкая павіншавала яго са знамянальнай падзеяй у жыцці і ўручыла сувенір.
На сваім месцы быў і назіральнік, які сачыў за тым, што адбываецца на выбарчым ўчастку.
Пасля галасавання людзі падыходзілі да размешчанага непадалёку буфета.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.