2 верасня ў “Лясной паляне”
Общество
04.09.2019
Святочным канцэртам адзначылі Дзень ведаў і пачатак новага навучальнага года ў дзіцячым рэабілітацыйна-аздараўленчым цэнтры “Лясная паляна”.
Тэма канцэрта была сугучна тэме першага ўрока – “Занімай, Беларусь маладая, свой пачэсны пасад між народамі”. Беларусь за чвэрць стагоддзя сваёй незалежнасці здолела абараніць суверэнітэт, захаваць мір і парадак – асноўная думка мерапрыемства, яна прайшла лейтматывам у палымяных словах вершаў і песень. Знайшлі сваё адлюстраванне ў канцэрце і гонар за краіну, і прыгажосць яе краявідаў, і мілагучнасць роднай мовы.
Святлана ІЗАФАТАВА, выхавальніца КУП ДРАЦ “Лясная паляна” Смаргонскага раёна.