У ДРАЦ «Лясная паляна» – удзельнікі сацыяльна-творчай праграмы «У будучыню - з надзеяй».

 

У ДРАЦ «Лясная паляна» – удзельнікі сацыяльна-творчай праграмы «У будучыню - з надзеяй».

Общество
30.05.2024
920

Жалейка, скрыпка і гармонік, песні ў выкананні вядомых беларускіх спевакоў гучалі ў клубе дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра «Лясная паляна». На адной сцэне выступілі масцітыя артысты і юныя – тыя, хто цяпер тут адпачывае.

IMG_3986.JPG

IMG_4374.JPG

IMG_4242.JPG

38 год запар па Беларусі крочыць сацыяльны творчы праект, які раней меў назву «Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця па роднай зямлі», а цяпер называецца «У будучае – з надзеяй». Арганізатарамі праекта выступаюць  Дэпартамент па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы МНС, Міністэрства культуры РБ пры падтрымцы Беларускага фонду міра. 

Такія сустрэчы ў ДРАЦ «Лясная паляна» ладзяцца пастаянна. Упершыню беларускія «зоркі» сюды прыехалі ў 1996 годзе, калі толькі адкрыўся цэнтр. З таго часу штогод  такія імпрэзы тут адбываюцца.

IMG_4155.JPG

IMG_4101.JPG

IMG_4074.JPG

IMG_4073.JPG

IMG_4069.JPG

IMG_4052.JPG

Гэтым разам спачатку на сцэну выйшлі выхаванцы цэнтра. Яны танцавалі, спявалі, дэкламавалі вершы. Журы, у склад якога ўвайшлі госці са сталіцы, высока ацаніла выступленне юных артыстаў. На памяць выступоўцы атрымалі дыпломы і сувеніры.

IMG_4185.JPG

IMG_4327.JPG

IMG_4358.JPG

Пасля свае музычныя падарункі прадставілі госці: заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь фальклорная група «Купалінка», уладальнік прэміі «Шансон года 2024» Васіль Сушко, кампазітар і спявак Аляксандр Балотнік, вядомая спявачка і тэлевядучая Влада, фіналістка «Х-фактар. Беларусь» (1 сезон) Марына Бараноўская. 

IMG_4218.JPG

IMG_4254.JPG

IMG_4265.JPG

«Прыемна адчуваць, што мы, маладое пакаленне,  працягваем справу сваіх легендарных папярэднікаў, - адзначыла ў інтэрв’ю спявачка Влада. – Раней  сюды прыязджалі кампазітары Ігар Лучанок і Эдуард Ханок, Ядвіга Паплаўская і Аляксандр Ціхановіч...

Летась я была ўдзельніцай праекта ў якасці артыста і вядучай, а сёлета яшчэ і мастацкага кіраўніка  сацыяльна-творчай праграмы «У будучыню - з надзеяй».  Сёлета ў межах праграмы мы далі 25 канцэртаў, пабывалі ў розных месцах (у аграгарадках, рэабілітацыйных цэнтрах і г д.), сустрэліся з людзьмі, якія пацярпелі ад наступстваў ЧАЭС. Гэта быў вельмі блізкі кантакт. Усюды нас цудоўна сустракалі. Штораз мы пераконваліся, што гасціннасць з’яўляецца нашым брэндам.

Мы з радасцю падтрымліваем і будзем падтрымліваць юныя  таленты і верым, што праз некалькі гадоў абавязкова сустрэнемся з імі на вялікіх сцэнах і ў тэлевізійных праектах».

Сёлета ў сацыяльна-творчай праграме «У будучае – з надзеяй» можна сустрэць ўдзельнікаў самага рэйтынгавага тэлепраекта «Х-фактар. Беларусь».

IMG_4301.JPG

Спявачка і блогер, у якой больш за 300 тысяч падпісчыкаў у Ютубе, Марына Бараноўская расказала: «У праекце «У будучыню - з надзеяй» удзельнічаю упершыню. Пабывала ў такіх неверагодных месцах Беларусі!  Была моцна ўражана ад таго, якая прыгожая наша беларуская зямля, якія цудоўныя прыпяцкія пейзажы, якія гасцінныя людзі  там жывуць. і якія таленты падрастаюць!».

IMG_4200.JPG

IMG_4245.JPG

  «Цяпер у нас адпачываюць дзеці з трох абласцей Беларусі – Гомельскай, Магілёўскай і Гродзенскай. Усяго – 458 чалавек, у тым ліку 374 – якія аздараўляюцца па чарнобыльскай праграме, - удакладняе намеснік дырэктара ДРАЦ «Лясная паляна» Інэса Якушава. – Акрамя рэабілітацыі і аздараўлення, стараемся прапанаваць ім цікавую забаўляльную праграму. Калі да нас прыязджаюць удзельнікі праграмы «У будучае – з надзеяй» - гэта заўсёды свята.

Увогуле, у свой час у нас пабывала шмат вядомых людзей. Іосіф Кабзон, Уладзімір Мулявін, Аляксандра Пахмутава, Мікалай Дабранраваў, а таксама папулярныя беларускія  спевакі. Усе выступленні – на дабрачыннай аснове. Увогуле сустрэчы з творчымі людзьмі ў цэнтры ладзяцца для адпачываючых практычна ў кожнай змене». 

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.

Статьи по теме: