Летняя кніжная атмасфера

 

Летняя кніжная атмасфера

Культура
10.06.2024
620

Летнія канікулы – гэта пара новых уражанняў, адкрыццяў, радасці і звонкага смеху. Лета з бібліятэкай – гэта новыя знаёмствы, цікавыя конкурсы і віктарыны, прыгоды і падарожжы. Кожнае лета бібліятэка павінна зрабіць для сваіх чытачоў незвычайным і незабыўным.

Бібліятэчны праект “Кніжная атмасфера” Смаргонскай раённай бібліятэкі ўяўляе сабой цыкл інтэрактыўных бібліятэчных пляцовак і ўключае прыцягненне дзяцей у бібліятэку, арганізацыю іх летняга вольнага часу праз гульню і кнігу, цесныя зносіны чытача з бібліятэкарам.

Супрацоўнікі філіяла “Раённая дзіцячая бібліятэка” адкрылі сезон бібліяпікніком “Планета дзяцінства пад сузор’ем кніг” і прыцягнулі ўвагу маленькіх чытачоў маляўніча аформленай пляцоўкай, крэатыўнымі настольнымі гульнямі, размалёўкамі “Летні настрой” і пазламі па матывах казак. Для забаўкі дзяцей была аформлена кніжная выстава “Парасон адчыняецца, казка пачынаецца …” На працягу ўсяго свята Нязнайка і Акварэлька не давалі сумаваць рабятам.

Работнікі філіяла “Гарадская бібліятэка №1” арганізавалі для вучняў летняга лагера экалагічную пляцоўку “Зямля - твой дом вялікага Сусвету, любі яе і беражы”, дзе дзеці мелі магчымасць здзейсніць завочнае падарожжа па прыпынках і прыняць удзел у арніталагічнай анлайн-віктарыне “Ці ведаеш ты?” і гульні-пантаміме аб паводзінах чалавека ў час дажджу ці спёкі. Завяршылася мерапрыемства экалагічнай акцыяй “Малюем чыстую планету” і знаёмствам з кнігамі з выставы “З павагай да ўсяго жывога”.

Стварыць радасны настрой, развіць увагу і шпаркасць рэакцыі дапамагла гульнявая праграма “Лета на двары – весялосць дзятве” ў філіяле “Войстамская сельская бібліятэка”, дзе дзяцей чакалі вясёлыя конкурсы, рухомыя гульні і кніжныя навінкі. Літаратурныя гульні і загадкі прыцягнулі ўвагу дзяцей у філіяле “Залеская сельская бібліятэка” падчас правядзення гульнявой праграмы “Дзяцінства – гэта смех і радасць”. На свяце дзяцінства “Весялінкі сярод нас” у філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка” бібліятэкар агучыла ўмовы конкурсу летняга чытання.

Летам можна не толькі весяліцца, але і даведацца пра свае галоўныя правы: на жыццё, на імя, на выхаванне ў сям’і.  У філіяле “Гарадская бібліятэка №2” прайшла прававая гадзіна “Я малюю права”, дзе бібліятэкары прапанавалі школьнікам паспаборнічаць у забаўляльных заданнях. Самай доўгачаканай часткай стала падвядзенне вынікаў конкурсу малюнкаў “Шчаслівае дзяцінства”, дзе ўдзельнікі атрымалі заахвочвальныя падарункі, дыпломы і прызы.

Падчас правядзення прававой гульні “Падарожжа па галактыцы” ў філіяле “Сасноўская сельская бібліятэка-клуб” ўдзельнікі спаборнічалі ў сітуацыйных гульнях і конкурсных заданнях, адказвалі на пытанні.

На прыклубнай пляцоўцы  ў філіяле “Ракавецкая сельская бібліятэка-клуб” падчас правядзення гадзіны бяспекі “Абаронім дзяцінства” бібліятэкар прапанавала квэст-гульню “Бяспечнае дзяцінства” і займальную гульню “Падарожжа па прыпынках”.

Летнія мерапрыемствы толькі пачынаюцца. Колькі яшчэ цікавага наперадзе! Запрашаем у бібліятэкі-філіялы, каб весела і з карысцю правесці час,  знайсці для сябе захапляльны занятак і сустрэцца з цікавай кнігай.

Бібліяпікнік “Планета дзяцінства пад сузор’ем кніг”.jpg

Гадзіна бяспекі “Абаронім дзяцінства” у Ракавецкай сельскай бібліятэцы-клубе.jpg

Гульнёвая праграма “Лета на двары – весялосць дзятве” ў Войстамскай сельскай бібліятэцы.jpg

Настольныя гульні на бібліяпікніку “Планета дзяцінства пад сузор’ем кніг”.jpg

Прававая гадзіна “Я малюю права” у гарадской бібліятэцы №2.jpg

Прававая гульня “Падарожжа па галактыцы” у Сасноўскай сельскай бібліятэцы-клубе.jpg

Размалёўкі “Летні настрой” у гарадскім парку.jpg

Свята дзяцінства “Весялінкі сярод нас” у філіяле “Лешчаняцкая сельская бібліятэка”.jpg

Экалагічная пляцоўка “Зямля, твой дом вялікага Сусвету, любі яе і беражы”.jpg

Юлія Жук, загадчык аддзела маркетынгу і  сацыякультурнай дзейнасці

Смаргонскай раённай бібліятэкі

Статьи по теме: