Выдатны свет паэзіі

 

Выдатны свет паэзіі

Общество
18.02.2025
1309

У філіяле “Войстамская сельская бібліятэка” прайшло падарожжа ў паэзію “Выдатны свет паэзіі”, напоўненае натхненнем і творчасцю.

Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Гаспадыня” пазнаёміліся з біяграфіяй і творчасцю вядомых паэтаў свету: Амара Хаяма, Фрыдрыха Шылера, Чжан Лэй, Уільяма Шэкспіра, Луіса Камоэнса, якія пакінулі след у літаратуры.

 Чытанне вершаў любімых паэтаў і ўласных твораў на мерапрыемстве стварыла душэўную атмасферу. Было адзначана, што паэзія з’яўляецца вялізнай сілай, з дапамогай якой можна выказаць свае пачуцці, перажыванні і захапленні, а прыцягненне ўвагі грамадскасці да паэзіі як мастацтва і да чытання кніг – сапраўды важная і годная мэта.

У заключнай частцы мерапрыемства госці адказалі на пытанні літаратурнай віктарыны, выказалі сваю любоў да паэзіі, да чытання вершаў, бо яны робяць наша жыццё ярчэй, багацей, напоўняць яе каханнем і прыгажосцю.

Удзельнікі аматарскага аб’яднання “Гаспадыня” на мерапрыемстве ў бібліятэцы .jpg

Юлія Жук,

загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

Смаргонскай раённай бібліятэкі 

Статьи по теме: