Ежа са смакам здароўя

 

Ежа са смакам здароўя

Культура
10.04.2024
1118

Чаму важна правільна харчавацца ў пажылым узросце? Як выбраць правільнае меню? Як здаровы рацыён уплывае на арганізм? Адказы на гэтыя пытанні сталі галоўнымі на сустрэчы-дэгустацыі ў філіяле “Гарадская бібліятэка №1”.

На мерапрыемства, прымеркаванае да Сусветнага дня здароўя,  былі   запрошаны члены аматарскага аб’яднання “Ліра” і актыўныя пажылыя чытачы. Жанчыны прымалі ўдзел у конкурсе прыказак “Народная мудрость”, адказвалі на пытанні віктарыны “Всё ли вы знаете о кашах?”. Была арганізавана выстава-інсталяцыя “Каша – радость наша”.

Гасцямі сустрэчы сталі маркетолаг Д.Ю. Ізотава і тэхнолаг А.У. Квач унітарнага прадпрыемства  “Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў”.  Яны правялі дэгустацыю злакавых каш ”Империя злаков”, якія выпускае камбінат, расказалі, што важнай перавагай каш прамысловай падрыхтоўкі з’яўляецца іх узбагачэнне вітамінамі і мікраэлементамі, запрасілі прадэгуставаць прадукцыю.

– Не забывайце аб тым, што каша – гэта не толькі сытная і простая ў прыгатаванні страва, але і вельмі карысная! Жадаеце цэлы дзень і ўсё жыццё быць актыўнымі, бадзёрымі і вясёлымі і дажыць да ста гадоў? З’ешце раніцай талерачку аўсянкі ці грэчкі! І будзьце здаровыя! – падагульніла выступленне работнікаў прадпрыемства вядучая Алена Васілеўская.

Выстава-інсталяцыя Каша  радость наша .jpg

Госці мерапрыемства ў філіяле Гарадская бібліятэка 1.jpg

Дэгустацыя злакавых каш Империя злаков.jpg

Маркетолаг Ізотава Д.Ю. і тэхнолаг Квач А.У. УП  Смаргонскі камбінат хлебапрадуктаў.jpg

Сустрэча-дэгустацыя Ежа са смакам здароўя.jpg

Юлія Жук, загадчык аддзела маркетынгу і сацыякультурнай дзейнасці

Смаргонскай раённай бібліятэкі   

Статьи по теме: