Абласны конкурс танца “Скокі ва ўсе бокі” завяршыўся. Узнагароды знайшлі сваіх герояў

 

Абласны конкурс танца “Скокі ва ўсе бокі” завяршыўся. Узнагароды знайшлі сваіх герояў

Культура
04.11.2023
3205
Чатыры дзясяткі яскравых танцавальных нумароў, некалькі соцен танцораў і цэлы зоркапад падарункаў – такая “статыстыка” абласнога конкурсу танцавальных калектыўваў “Скокі ва ўсе бокі”, які прайшоў у Смаргоні. 

Смаргоншчыну прадстаўлялі два ўзорныя калектывы: ансамбль танца “Вілляначка” дзіцячай школы мастацтваў атрымаў два Дыпломы за ўдзел у конкурсе, узорны фальклорны гурт “Нальшчаначка” Жодзішкаўскай сярэдняй школы – Дыплом за лепшую інструментальную ці аркестравую групу суправаджэння і Дыплом ІІ ступені у намінацыі “Народны танец” (дарослая ўзроставая катэгорыя).

Дыплома за высокі ўзровень падрыхтоўкі і правядзення абласнога конкурсу танцавальных калектываў “Скокі ва ўсе бокі” быў удастоены раённы Цэнтр культуры.

image-2023-11-04 18_39_01.jpg

image-2023-11-04 18_38_43.jpg

image-2023-11-04 18_38_26.jpg

image-2023-11-04 18_38_54.jpg

image-2023-11-04 18_39_22.jpg

image-2023-11-04 18_38_09.jpg

Цудоўным падарункам для ўдзельнікаў і гасцей конкурсу стала выступленне заслужанага аматарскага калектыву Рэспублікі Беларусь, народнага ансамбля танца “Крыжачок” БДУ.

image-2023-11-04 18_39_51.jpg

image-2023-11-04 18_39_38 (1).jpg

image-2023-11-04 18_58_57.jpg

image-2023-11-04 18_38_36.jpg

image-2023-11-04 18_39_12.jpg

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.


Статьи по теме: