“Акенца творчасці” адкрылі залескій артысты

 

“Акенца творчасці” адкрылі залескій артысты

Культура
18.02.2023
3670
У зале Залескага Дома культуры – шматлюдна. Каб паглядзець канцэртную праграму, якую культработнікі падрыхтавалі на традыцыйны раённы агляд-конкурс па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці “Распахнем акенца творчасці”, сабраліся юныя жыхары Залесся, моладзь і людзі больш сталага узросту. І на сцэне – таксама прадстаўнікі розных пакаленняў.  

Сёлета на суд журы і гледачоў была прапанавана канцэртная праграма «У любові жыць – чалавекам быць”.

Свае таленты прадставілі ўдзельнікі гурткоў “Майстэрства вядучых” і танцавальнага – “Фламінга”, якія працуюць у Доме кульутры.

Парадавалі маладыя галасы. Пастаянны ўдзельнік не толькі мясцовых, але і раённых канцэртаў Дзмітрый Сырай, а таксама Эмілія Ралевіч, якая спявае на сцэне з чатырох гадоў. Цяпер ёй шаснаццаць, вучыцца ў Маладзечненскай гімназіі-каледжы мастацтваў, марыць стаць актрысай, плануе паступаць у вышэйшае тэтральнае вучылішча Шчэпкіна. 

Гарачымі апладысментамі сустракала публіка вакальную групу “Заляснянка”, у складзе якой – жанчыны “залатога ўзросту”, актыўныя і маладыя душой. Калектыву ўжо 37 гадоў.

А залеская “Батлейка” неўзабаве адзначыць 40-годдзе творчай дзейнасці. На гэты раз артысты прадставілі батлеечны абразок “Нямоглы бацька” па матывах лірычнай казкі Уладзіміра Караткевіча з элементамі тэатра цяней.

Залескі Дом культуры - культурна-забаўляльны цэнтр, які збірае пад сваім дахам людзей, якія любяць сваю малую радзіму і неабыякавыя да спадчыны продкаў. Кіраўнік ДК Сяргей Харытон разам са сваімі аднадумцамі (сапраўднымі прафесіяналамі!) праводзіць розныя мерапрыемствы, вельмі папулярныя сярод  вяскоўцаў і гасцей аграгарадка.

IMG_6360.JPG

IMG_6372.JPG

IMG_6380.JPG

IMG_6388.JPG

IMG_6398.JPG

IMG_6413.JPG

IMG_6417.JPG

IMG_6424.JPG

IMG_6437.JPG

IMG_6453.JPG

IMG_6464.JPG

IMG_6474.JPG

IMG_6486.JPG


Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.







Подписывайтесь на наш Telegram-канал: https://t.me/SvetlyShliah  , чтобы не пропустить самые актуальные новости!

Статьи по теме: