У суботу, 21 жніўня, музей-сядзіба Міхала Клеафаса Агінскага літаральна патанала ў кветках. У Залессі праходзіў фестываль “Вяргіні да дня нараджэння Міхала”. Як вядома, кампазітар і члены яго сям’і вельмі любілі кветкі, асабліва вяргіні, якіх на тэрыторыі сядзібы налічвалася больш за 60 відаў.
У Залессі прайшоў фестываль “Вяргіні да Дня нараджэння Міхала”
Культура
23.08.2021
Свята распачалося тэатралізаваным міні-прадстаўленнем. Пасля на сцэну выйшла вакальная група “Залясянка” і народны ансамбль песні і танца “Цвецень” з Ваўкавыскага ДК з канцэртнай праграмай “Спявай, душа”. Цікавы “бонус” свята – дзве інтэрактыўныя гульні:“Кветкавы барометр” і “Кветкавы аукцыён”.
Сапраўдны падарунак атрымалі аматары аўтэнтыкі, якія былі сведкамі паказу нацыянальных касцюмаў цэнтра беларускіх рамёстваў “Скарбніца”. Кульмінацыя імпрэзы стала канцэртная праграма “Беларусь шматнацыянальная”. На сцэне – Беларусь, Украіна, Польшча, Арменія, Карэя, Ізраіль…
Завяршальным і вельмі ўзнёслым акордам фестывалю стаў “Кветкавы вальс танцуем разам!”.
Галіна АНТОНАВА.
Фота аўтара.