4 верасня ў музеі-сядзібе М. К. Агінскага адкрылася фотавыстава “Вядомы невядомы скульптар Ісаак Іткінд”

 

4 верасня ў музеі-сядзібе М. К. Агінскага адкрылася фотавыстава “Вядомы невядомы скульптар Ісаак Іткінд”

Культура
05.09.2019
2309
Ван Гог у скульптуры называюць Ісаака Іткінда. Для нас, смаргонцаў, гэта пэўны гонар, бо майстар нарадзіўся ў Смаргоні. Тут ён правёў дзіцячыя і юнацкія гады.

4 верасня ў музеі-сядзібе М. К. Агінскага адкрылася фотавыстава “Вядомы невядомы скульптар Ісаак Іткінд”. Спачатку яна была арганізавана ў Смаргонскім гісторыка-краязнаўчым музеі (да 50-годдзя памяці скульптара, які памёр у 1969 годзе), цяпер перакачавала ў Залессе.

IMG_2096.JPG

Дырэктар Смаргонскага музея Дзіна Валадзько ўдакладніла: “У смаргонскім музеі не было ніводнай работы скульптара, яны захоўваюцца ў музеях Расіі і Казахстана. Па нашай просьбе з Санкт-Пецярбурга і Алматы ў Смаргонь даслалі лічбавыя файлы, дзе адлюстраваны работы скульптара”.

IMG_2091.JPG

IMG_2085.JPG

На адкрыцці выставы ў Залессі прысутнічаў вядомы смаргонец, заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, скульптар Уладзімір Церабун. Ён шмат працаваў і над арганізацыяй самой экспазіцыі, прысвечанай Ісааку Іткінду. 

IMG_2097.JPG

“Вельмі важна, што ў Год малой радзімы мы можам расказаць пра малавядомыя старонкі нашых таленавітых людзей”, - заўважыў Уладзімір Васільевіч. Дарэчы, работы самога Уладзіміра Церабуна раней таксама экспанаваліся ў Залессі.

IMG_2098.JPG

У адкрыцці выставы ўдзельнічалі дырэктар музея-сядзібы М. К. Агінскага Людміла Градзіцкая, Антаніна і Святлана (прыехалі з Ізраіля), дочкі скульптара Аляксандра Жываева, які жыў і працаваў у Залессі. Супрацоўнікі музея-сядзібы зазначылі, што вельмі зацікаўлены, каб у іх установе прайшла выстава, прысвечаная яшчэ аднаму таленавітаму скульптару-земляку.

IMG_2111.JPG

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара. 

Статьи по теме: