Новости
  Проверка

Обязанности плательщиков по уплате страховых взносов
07.12.2020 09:03
Сморгонский районный отдел Гродненского областного управления Фонда социальной защиты населения Министерства труда и социальной защиты Республики Беларусь (далее - Фонд) напоминает, что в соответствии с пунктом 26 Положения об уплате обязательных страховых взносов, взносов на профессиональное пенсионное страхование и иных платежей в бюджет государственного внебюджетного фонда социальной защиты населения Республики Беларусь, утвержденного Указом Президента Республики Беларусь от 16.01.2009 №40, плательщики обязательных страховых взносов обязаны начислять и перечислять в полном объеме и в установленные законодательством сроки обязательные страховые взносы, взносы на профессиональное пенсионное страхование и иные платежи в бюджет фонда. Читать дальше
504
Главное за неделю на сайте shliah.by
06.12.2020 13:00
Дайджест новостей. Предлагаем почитать о самых главных событиях уходящей недели. Больше интересного ищите на нашем сайте. Читать дальше
1
758
Дзе набыць пульсаксіметр?
06.12.2020 12:00
У рэдакцыю нашай газеты патэлефанавала жанчына, якая цікавілася, дзе ў Смаргоні можна змерыць узровень кіслароду ў крыві, каб своечасова заўважыць падзенне сатурацыі і не прапусціць момант, калі патрэбна тэрміновая медыцынская дапамога ў стацыянары. У раённай паліклініцы яе накіравалі ў так званую брудную зону. Яна ж пабаялася, бо мае “букет” хранічных захворванняў, таму адносіцца да групы рызыкі. А ў кабінеце ўчастковага ўрача-тэрапеўта такіх прыбораў няма. Читать дальше
1015
Буслы над маёнткам Тэнчына
06.12.2020 11:00
Вядомае ў польскамоўных пісьмовых і картаграфічных крыніцах паселішча з назвай Тэнчын, а ў мясцовым вымаўленні Тэнчына, праіснавала каля аднаго стагоддзя. Але якога! На долю маёнтка прыпала бурнае развіццё гаспадаркі і росквіт культурнага жыцця ў пачатку, поўнае разбурэнне падчас Першай сусветнай вайны, паступовае адраджэнне ў міжваенны перыяд, паўторнае знішчэнне ў гады Другой сусветнай вайны і канчатковы заняпад у пасляваенны перыяд. Каб паказаць значнасць месцазнаходжання мясціны на шляху з Крэва да Смаргоні і зразумець, якая багатая спадчына папярэднічала стварэнню тут чарговага паселішча, варта пачаць аповед пра населены пункт са старажытных часоў. Для абароны муроў крэўскага замка князь Вітаўт запрасіў татарскіх воінаў. Так утварыліся буйныя асяродкі, насельнікі якіх абаранялі замак у час варожых навал і шчыльна прыкрывалі асноўныя шляхі да яго. З паўночнага боку ад Крэва, улічваючы мясцовую тапаніміку, такія цэнтры ўтварыліся ў Даўбучках, Мысе, Базарах, Ціціне і некаторых іншых мясцінах. Але неабавязкова цюркамоўнымі назвамі пазначаліся гэтыя асяродкі. Адным са старадаўніх татарскіх асад у гэтым кутку крэўскай зямлі лічыўся Сялец. Розныя знатныя роды займаліся тут гаспадарчай дзейнасцю на сваіх зямельных надзелах, рушылі адсюль у паходы падчас ваенных ліхалеццяў. Адна з галін нашчадкаў князёў Кадышавічаў у пачатку 16 стагоддзя ад назвы свайго спадчыннага ўладання нават узяла новае родавое прозвішча, назваўшыся Сялецкімі. Папярэдне ў Сяльцы знаходзіўся будынак драўлянай мячэці, якую ў 1757 годзе перавезлі і адбудавалі ў Даўбучках. Па невядомых прычынах быў зроблены гэты перанос, але сёння можна ўзнавіць былое месцазнаходжанне ісламскай святыні. Зарослы ладны пагорак у цэнтры Сяльца да нашага часу захаваў назву “зірэць”. Першапачаткова татары называлі свае могілкі гэтым словам, што ў перакладзе азначае “наведванне”, “паломніцтва”. Пазней гэтую назву выцесніла слова “мізар”, аднак найбольш даўнія і шанаваныя месцы пахаванняў з мячэцямі захавалі назву “зірэць”. Цікавым фактам з побыту татар у гэтым краі з’яўляецца тое, што выцякаючая з сялецкіх пагоркаў рачулка ў мінулым мела назву Татарка. Читать дальше
1009
В поликлиниках Гродненской области продолжается оказание плановой медицинской помощи
06.12.2020 10:38
В Гродненской области отмечается устойчивая тенденция снижения обращений пациентов, как взрослых, так и детей в учреждения здравоохранения по поводу острых респираторных инфекций. На этой неделе, по сравнению с прошлой, зарегистрировано снижение показателя заболеваемости острыми респираторными инфекциями на 3,9%. Поэтому в поликлиниках Гродненской области продолжается оказание плановой медицинской помощи пациентам, в настоящее время отсутствует  необходимость введения дополнительных ограничений. Читать дальше
493
Заместитель председателя райисполкома Татьяна Щеберяко ответила на звонки граждан
05.12.2020 21:35
В Сморгонском райисполкоме состоялась "прямая телефонная линия" с заместителем председателя райисполкома Татьяной Щеберяко. Со своими вопросами к Татьяне Николаевне обратилось трое жителей Сморгонщины. Читать дальше
1644
6 снежня – Дзень юрыста
05.12.2020 16:00
Паважаныя юрысты, дарагія ветэраны права! Віншуем вас з прафесійным святам! Читать дальше
2226