29 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ МАШЫНАБУДАЎНІКА


Все новости


29 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ МАШЫНАБУДАЎНІКА

Машынабудаванне было і застаецца ключавой галіной і асновай прамысловага патэнцыялу Смаргоншчыны. Дзень машынабудаўніка – гэта свята фізічна і маральна моцных, працавітых людзей, якія ствараюць высокія ўзоры тэхнікі.

Жадаем вам беражліва захоўваць і памнажаць лепшыя традыцыі многіх пакаленняў машынабудаўнікоў, каб прадпрымальнасць работнікаў прадпрыемстваў дазваляла і ў далейшым не спыняцца на дасягнутым, абнаўляць асартымент і павышаць якасць выпускаемай прадукцыі.

Дзякуем вам за самаадданую працу. Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, гармоніі ў сям’і, дабрабыту і шчасця!

IMG_0012.JPG

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў

29.09.2024

Возврат к списку