Паважаныя працаўнікі і ветэраны машынабудаўнічага комплексу! Віншуем вас з прафесійным святам!
29 ВЕРАСНЯ – ДЗЕНЬ МАШЫНАБУДАЎНІКА
Общество
29.09.2024
Машынабудаванне было і застаецца ключавой галіной і асновай прамысловага патэнцыялу Смаргоншчыны. Дзень машынабудаўніка – гэта свята фізічна і маральна моцных, працавітых людзей, якія ствараюць высокія ўзоры тэхнікі.
Жадаем вам беражліва захоўваць і памнажаць лепшыя традыцыі многіх пакаленняў машынабудаўнікоў, каб прадпрымальнасць работнікаў прадпрыемстваў дазваляла і ў далейшым не спыняцца на дасягнутым, абнаўляць асартымент і павышаць якасць выпускаемай прадукцыі.
Дзякуем вам за самаадданую працу. Жадаем вам і вашым блізкім моцнага здароўя, гармоніі ў сям’і, дабрабыту і шчасця!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў