Прыміце самыя шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Жыццё кожнага чалавека непарыўна звязана са сферай гандлю, бо ад прафесіяналізму, кампетэнтнасці, адказнасці працаўнікоў галіны залежыць вельмі шматлікае: настрой, здароўе, дабрабыт людзей. Усмешка і добры настрой прадаўца – залог задаволенасці кожнага пакупніка.
Сёння галіна ўпэўнена развіваецца. Адкрываюцца сучасныя магазіны, пакупнікам прапануюцца вялікі асартымент тавараў і паслуг, здаровая канкурэнцыя гандлёвых прадпрыемстваў дае магчымасць стрымліваць рост цэн і павышаць якасць работы.
Дзякуем ветэранам гандлю, якія аддалі многія гады сваёй рабоце, а цяпер з'яўляюцца вопытнымі настаўнікамі.
Жадаем работнікам і ветэранам галіны гандлю моцнага здароўя, поспехаў у прафесійнай дзейнасці, спакою і ўпэўненасці ў заўтрашнім дні, дабрабыту ў сем’ях!