Віншаванне Смаргонскага райвыканкама і раённага Савета дэпутатаў з надыходзячым Новым годам
РАЙИСПОЛКОМ
31.12.2023
1427
Паважаныя жыхары Смаргоншчыны!
Віншуем вас з надыходзячым Новым годам!
Засталося зусім няшмат часу, і гэты год стане часткай гісторыі. На парозе новага, 2024 года мы падводзім вынікі мінулага года і абмяркоўваем планы на будучыню.
Новы год - гэта свята, якое злучае мінулае, сучаснасць і будучыню, светлыя мары і новыя мэты. Мы - у чаканні яркіх падзей і добрых здзяйсненняў.
У навагоднюю ноч мы імкнёмся быць разам з блізкімі і дарагімі нам людзьмі. Мы ўважлівыя да бацькоў, ахвотна дзелім радасць з сябрамі, жадаем шчасця дзецям.
Няхай новы 2024 год прынясе ў кожны дом, у кожную сям’ю здароўе, любоў і шчасце, падорыць усім радасць жыцця, мір і дабрабыт, стане для нас шчаслівым часам новых ідэй, знакавых падзей і добрых перамен. Няхай жаданні, загаданыя ў навагоднюю ноч, абавязкова спраўдзяцца і няхай заўсёды будзе месца для новай мары!
З надыходзячым Новым годам!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.
Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!