Аляксандр Лукашэнка: родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць людзей

 

Аляксандр Лукашэнка: родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць людзей

ПРЕЗИДЕНТ
02.09.2023
413
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў удзельнікаў і гасцей з Днём беларускага пісьменства. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

5elmne35vnthfb3pg8b6vkxdbmt4d5ez.jpg

"Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства - святам нацыянальнай культуры, друкаванага слова і беларускай духоўнасці, якое сёлета адзначае 30-годдзе, - адзначыў Прэзідэнт. - За гэты час яго сталіцамі былі многія славутыя культурныя і асветныя цэнтры Беларусі, сярод якіх Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Пінск, Заслаўе, Шклоў. З імі звязаны імёны лепшых айчынных творцаў сусветнага маштабу - Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Пятра Мсціслаўца, Спірыдона Собаля, Сімяона Полацкага".

Аляксандр Лукашэнка назваў сімвалічным, што юбілей прыпаў на Год міру і стваральнай працы і святкуецца на гасціннай Віцебшчыне, дзе нараджалася беларуская дзяржаўнасць і знаходзіцца старажытнейшы цэнтр кнігадрукавання.

"Родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць людзей, натхняюць іх на плённую працу, дазваляюць пераадольваць цяжкасці і перашкоды, з'яўляюцца невычэрпнай крыніцай сілы і мудрасці народа, апорай у выхаванні патрыятызму і любві да Бацькаўшчыны", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы пажадаў усім удзельнікам і гасцям свята здароўя, шчасця, жыццёвай мудрасці і творчага плёну на карысць Радзімы.

Віншаванне Прэзідэнта Беларусі з Днем беларускага пісьменства

Удзельнікам і гасцям Дня беларускага пісьменства

Шаноўныя сябры!

Сардэчна віншую вас з Днём беларускага пісьменства - святам нацыянальнай культуры, друкаванага слова і беларускай духоўнасці, якое сёлета адзначае 30-годдзе.

За гэты час яго сталіцамі былі многія славутыя культурныя і асветныя цэнтры Беларусі, сярод якіх Полацк, Тураў, Навагрудак, Нясвіж, Пінск, Заслаўе, Шклоў. З імі звязаны імёны лепшых айчынных творцаў сусветнага маштабу - Еўфрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Францыска Скарыны, Пятра Мсціслаўца, Спірыдона Собаля, Сімяона Полацкага.

Сімвалічна, што юбілей прыйшоўся на Год міру і стваральнай працы і святкуецца на гасціннай Віцебшчыне, дзе нараджалася беларуская дзяржаўнасць і знаходзіцца старажытнейшы цэнтр кнігадрукавання.

Родная мова, веды і традыцыі продкаў заўсёды яднаюць людзей, натхняюць іх на плённую працу, дазваляюць пераадольваць цяжкасці

і перашкоды, з'яўляюцца невычэрпнай крыніцай сілы і мудрасці народа, апорай у выхаванні патрыятызму і любві да Бацькаўшчыны.

Шчыра жадаю ўсім удзельнікам і гасцям свята здароўя, шчасця, жыццёвай мудрасці і творчага плёну на карысць Радзімы.

Аляксандр Лукашэнка.

Статьи по теме: