7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

 

7 лістапада – Дзень Кастрычніцкай рэвалюцыі

ОФИЦИАЛЬНО
07.11.2023
1120

Паважаныя жыхары Смаргоншчыны!

Віншуем вас з гістарычным святам – Днём Кастрычніцкай рэвалюцыі!

cc9d4e1a1fac426ba6f52e4e0f31286e.normal.jpg 


7 лістапада 1917 года – знамянальная дата ў летапісе многіх народаў, якая карэнным чынам паўплывала на ход сусветнай гісторыі. Кастрычніцкая рэвалюцыя, якая адбылася пад знакам гуманістычных каштоўнасцей і дэмакратычных свабод не губляе свайго значэння.

Гэты дзень сімвалізуе пераемнасць пакаленняў і беражлівае стаўленне да гісторыі. Кастрычніцкая рэвалюцыя прынесла многім людзям свабоду выбару, права, незалежнасці. Нароўні з гарантаванымі працоўнымі месцамі з’явілася і цвёрдае права на адпачынак. Звычайным людзям стала даступна адукацыя і бясплатнае медыцынскае абслугоўванне. Беларускі народ здабыў дзяржаўнасць, стварыў эканамічны і інтэлектуальны патэнцыял, збярог і ўзбагаціў нацыянальную культуру.

Аддаючы даніну павагі гістарычным падзеям, сёння наша краіна ўпэўнена рухаецца наперад і можа ганарыцца дасягненнямі ў розных галінах.

Жадаем вам і вашым родным моцнага здароўя, шчасця, новых поспехаў і дасягненняў на карысць Рэспублікі Беларусь.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.


Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях