1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей

 

1 кастрычніка – Дзень пажылых людзей

ОФИЦИАЛЬНО
01.10.2023
972
1 кастрычніка ў нашай краіне адзначаецца асаблівае свята. Яно з’яўляецца сімвалам адзінства і пераемнасці пакаленняў, вучыць шанаваць набыткі старэйшых людзей.

cvety-buket-leto-daisies.jpg

Шаноўныя, на вашу долю выпала нямала выпрабаванняў. Шлях, які вы прайшлі, і набыты вопыт сталі той базай, якая дае нам сілы жыць і ствараць. Вы і сёння застаяцеся ў страі, шчодра дзеліцеся з моладдзю ведамі і вопытам, сваім прыкладам выхоўваеце ў яе сілу духу, працавітасць, патрыятызм.

Удзячныя вам за мудрасць, дабрыню, цярпенне і веру, за старанную працу і цвёрдую жыццёвую пазіцыю. Віншуем са святам усіх, хто цяпер знаходзіцца на заслужаным адпачынку або яшчэ працягвае працаваць, нягле­дзячы на паважаны ўзрост. Шчыра жадаем здароўя, фізічных і душэўных сіл, любові і падтрымкі родных, як мага больш радасных дзён і доўгіх гадоў жыцця.

Раённы выканаўчы камітэт.

Раённы Савет дэпутатаў.

Статьи по теме: