23 жніўня - Дзень работнікаў дзяржаўнай статыстыкі
Власть
23.08.2023
479
Паважаныя работнікі і ветэраны статыстычнай службы!
Прыміце шчырыя віншаванні з прафесійным святам!
Статыстыка - высокадакладная навука і від практычнай дзейнасці. З дапамогай яе мы кожны раз адкрываем для сябе новую і важную інфармацыю, якая адыгрывае ключавую ролю ў распрацоўцы і прыняцці мясцовых кіраўніцкіх рашэнняў, з’яўляецца крыніцай фарміравання аб’ектыўных і надзейных дадзеных аб эканамічным, дэмаграфічным, сацыяльным і экалагічнм становішчы ў Рэспубліцы Беларусь.
Без якаснай работы спецыялістаў статыстыкі немагчыма забяспечыць высокую якасць статыстычных матэрыялаў. Вы імкнецеся ісці ў нагу з часам, выкарыстоўваючы новыя інфармацыйныя тэхналогіі, электронныя сістэмы.
Асаблівыя словы ўдзячнасці ветэранам статыстычнай службы за іх сумленную працу і добрасумленныя адносіны да службовых абавязкаў.
Жадаем усім супрацоўнікам статыстычнай службы далейшага прафесійнага росту, стойкасці і настойлівасці ў вырашэнні важных дзяржаўных задач, моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і ўдачы!