25 ліпеня - Дзень пажарнай службы
Власть
25.07.2023
Паважаныя супрацоўнікі райаддзела па надзвычайных сітуацыях Смаргонскага раёна!
Віншуем вас з прафесійным святам!
Вы заўсёды першымі прыходзіце на дапамогу людзям у надзвычайных сітуацыях - пры завалах разбураных будынкаў, пры пажары і на вадаёмах, у дарожна-транспартных здарэннях, падчас
паводкі. Усе надзвычайныя сітуацыі патрабуюць ад вас смеласці, умення хутка прымаць правільнае рашэнне, дзейнічаць выразна і эфектыўна.
Сёння ў краіне створана сучасная база ратавальных службаў, выкарыстоўваюцца самыя новыя тэхналогіі кіравання ў папярэджанні надзвычайных сітуацый, мадэрнізуецца тэхнічны парк.
Галоўная каштоўнасць - гэта прафесіяналы, вопытныя і бясстрашныя людзі. Асаблівыя словы ўдзячнасці выказваем ветэранам пажарнай службы. Менавіта дзякуючы ім склаліся традыцыі ратавальнага братэрства - любові да сваёй прафесіі, узаемадапамогі і згуртаванасці.
Дзякуем вам за нялёгкую працу і сумленнае служэнне сваёй справе. Жадаем моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў ва ўсіх пачынаннях.
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў.