З Днём Перамогі!

 

З Днём Перамогі!

Власть
08.05.2021
952

З Днём Перамогі!

Ёсць святы, якія яднаюць нацыю і народ. З такіх – Дзень  Перамогі, які мы ў 76-ы раз будзем адзначаць у бліжэйшую нядзелю.

Тыя, хто на франтах Вялікай Айчынная вайны і ў партызанскіх атрадах змагаўся з фашызмам, якія не дзялілі адзін аднаго па нацыянальнасцях, канфесіях, светапоглядах. Галоўным было – перамагчы чуму ХХ стагоддзя. І мы перамаглі яе менавіта таму, што былі разам.

І сёння, калі наша краіна перажывае не самыя лепшыя і спакойныя часы, мы таксама павінны аб’яднацца і разам супрацьстаяць усім выклікам і пагрозам. За намі праўда, і таму мы пераможам!

Віншую сваіх выбаршчыкаў з гэтым светлым днём і жадаю ўсім і кожнаму веры і адзінства, а таксама – здароўя і дабрабыту вам і вашым блізкім.


Віктар СВІЛА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў

Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Статьи по теме: