Дэпутат Віктар Свіла павіншаваў смаргонцаў з Днём абаронцаў Айчыны

 

Дэпутат Віктар Свіла павіншаваў смаргонцаў з Днём абаронцаў Айчыны

Власть
22.02.2020
793
Паважаныя абаронцы Айчыны!

Гэтае ганаровае званне адносіцца перш за ўсё да тых, хто са зброяй у руках абараняў родны край ад ворагаў у гады ваеннага ліхалецця, хто стаяў на ахове рубяжоў Радзімы ў мірны час, даваў прысягу на вернасць сваёй Айчыне – і з гонарам выканаў словы воінскай клятвы.

Але абаронцы Айчыны – гэта і тыя, хто бароніць сваю маленькую радзіму паўсядзённай самаадданай працай, клапоціцца пра сваю сям’ю і яе дабрабыт, хто з’яўляецца сапраўдным патрыётам Беларусі.

Усіх вас, шаноўныя, я віншую са святам – Днём абаронцаў Айчыны. Жадаю здароўя, поспехаў, сямейнага дабрабыту, каб у вас ніколі не ўзнікала патрэбы браць у рукі зброю, каб абараніць свой дом, сваю сям’ю і краіну ад ворагаў. Няхай наша агульная Радзіма - Рэспубліка Беларусь - заўсёды застаецца мірнай і квітнеючай, астраўком стабільнасці і шчасця!

Віктар СВІЛА, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 7-га склікання.

Статьи по теме: