Старшыня раённага Савета дэпутатаў сустрэўся з работнікамі ЛМЗ
Власть
05.12.2019
Старшыня раённага Савета дэпутатаў Сяргей Кудзеньчук пабываў на ліцейна-механічным заводзе, сустрэўся з работнікамі гэтага прадпрыемства. Размова ішла пра надзённае: рамонт вуліц, добраўпарадкаванне дваровых тэрыторый, медыцынскае абслугоўванне насельніцтва.
Потым дырэктар ЛМЗ Эдуард Падгайскі правёў для госця невялікую экскурсію па тэрыторыі прадпрыемства. Яны наведалі залу, дзе выстаўлены ўзоры вырабаў з чыгуну, пабывалі ў гарачым цэху, дзе плавіцца метал, з якога потым адліваюць люкі, рашоткі, дзверцы для печак, ножкі для лавак, сметніцы і шмат што іншае.
Юрый ЯНУШКЕВІЧ.
Фота аўтара.