Работа сталовых на пастаянным кантролі
Камісія, у склад якой уваходзяць супрацоўнікі цэнтра гігіены і эпідэміялогіі, цэнтра па забеспячэнні дзейнасці устаноў адукацыі, упраўлення адукацыі, праводзіць пастаянны маніторыг сталовых у навучальных установах Смаргоншчыны, кантралюе працэс прыгатавання ежы, захоўванне прадуктаў, утылізацыю адходаў, каб сталовыя працавалі ў адпаведнасці з усімі патрабаваннямі беларускага заканадаўства.
Перад пасяджэннем камісіі было праведзена субяседаванне з кіраўнікамі ўстаноў адукацыі раёна на прадмет іх валодання нарматыўнымі дакументамі і патрабаваннямі да арганізацыі дзіцячага харчавання.
Адным з пытанняў, якому на пасяджэнні надалі пільную ўвагу, было ўвядзенне ў навучальных установых новых прынцыпаў арганізацыі харчавання. Як адзначыў старшыня камісіі, намеснік старшыні райвыканкама Ігар Шчасны, працэс ідзе паспяхова. Праўда, гэта патрабуе пэўнага абнаўлення абсталявання: школы і дзіцячыя сады камплектуюцца параканвектаматамі патрэбнай магутнасці, спліт-сістэмамі для падтрымання патрэбнай тэмпературы ў месцах захоўвання прадуктаў. Таксама праводзяцца рамонты ў кухнях і сталовых дзіцячых садоў №№ 3 і 5, запланаваны рамонтныя работы і ў іншых навучальных установах, дзе ў гэтым ёсць патрэба.
Віялета ВОЙТКА.
Фота аўтара.
Похожие новости
Не ў дзяржавы крадзеш, у дзяцей
Паспрачаемся аб густах: чым будуць карміць школьныя сталоўкі?
О контроле за организацией школьного питания
"Ребенка надо накормить, и нормально накормить". Что Александр Лукашенко требует от системы питания в школах?
Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!