Тыдзень роднай мовы прайшоў у дзіцячым садку №4

 

Тыдзень роднай мовы прайшоў у дзіцячым садку №4

Татьяна ЛЫСКОВА
16.02.2024
247
У рамках правядзення “Міжнароднага дня роднай мовы” ў дзіцячым садку №4 прайшоў тыдзень роднай мовы.

На працягу тыдня дзеці размаўлялі на беларускай мове. Для выхаванцаў і іх бацькоў былі арганізаваны розныя мерапрыемствы. Як паведаміла выхавацель дашкольнай установы Алеся Камына, у старэйшых групах было праведзена музычна-літаратурнае мерапрыемства “Магутнае слова, ты роднае слова”, рухомыя гульні “Іванка і Марылька”, “Шэры кот”, “Круг-кола”. Выхаванцы выконвалі танцавальныя кампазіцыі “Чыстая сляза”, “Ручнікі”, на роднай мове гучалі песні “Сена маладое”, “Мая Радзіма”, а таксама беларускія прыказкі і прымаўкі.

Кожны дзень дзяцей знаёмілі з беларускімі народным казкамі, праводзілі драматызацыі па некаторых з іх. Асабліва спадабалася дзецям вечарына “Загадак і адгадак”. На занятках па выяўленчым мастацтве выхаванцы ўпрыгожвалі фартухі беларускім арнаментам, аздаблялі куфэркі і гарлачыкі, малявалі ляльку ў беларускім нацыянальным адзенні.

Да тыдня беларускай мовы далучыліся таксама і бацькі. Пры іх дапамозе папоўніўся старажытнымі прыладамі працы куток “Беларуская хатка”, куды дзеці па чарзе хадзілі на экскурсію. Былі праведзены кансультацыі “Гісторыя беларускай мовы”, “Давайце размаўляць па-беларуску”. Вельмі карыснай была выстава кніг на беларускай мове. Бацькі маглі пазнаёміцца з навінкамі літаратуры, узяць дадому кнігі, каб пачытаць сваім дзецям.

Куток Беларуская хатка.jpg

Куток Беларуская хатка

Выкананне песні Сена маладое.jpg

Выкананне песні Сена маладое

Выхаванцы гуляюць ў гульню Гарлачык (1).jpg

Выхаванцы гуляюць ў гульню Гарлачык

Танец з ручнікамі.jpg

Танец з ручнікамі

Упрыгожым фартух.jpg

Упрыгожым фартух

Зайграем нашу польку беларускую.jpg

Зайграем нашу польку беларускую

Таццяна ЛЫСКОВА.

 

Статьи по теме: