Натхнёная літаратурай

 

Натхнёная літаратурай

Сергей ЮРЕВИЧ
18.03.2024
648

«Кожны настаўнік ліцэя БДУ– гэта цэлы свет, які дорыць выхаванцам свае веды, жыццёвы вопыт.» Так вельмі коратка, але ёмка апісвае навучальнае жыццё ў гэтай установе наша зямлячка Паліна Дваранская, якая сёлета заканчвае 11 клас.


B_uGc16IUtM.jpg

Нарадзілася Паліна ў Ардашах. Да 9-га класа вучылася ў Крэўскай школе, але потым пайшла вучыца ў ліцэй БДУ.

– Паступіць у ліцэй я вырашыла спантанна. Мяне ў якасці фіналісткі Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «БрамаМар» запрасілі на факультэт журналістыкі БДУ. На цырымоніі ўзнагароджвання пазнаёмілася з дзяўчынай, якая на той час вучылася ў 10-м класе ліцэя. Дзякуючы ёй я і даведался пра тое, што ёсць
такая ўстанова адукацыі, што там ёсць філалагічны профіль, які мяне цікавіў. Таму і вырашыла паступіць туды, – распавяла дзяўчына.

Паліну Дваранскую нашыя пастаянныя чытачы ведаюць па тым, што яе творы друкаваліся ў газеце «Светлы шлях». Таксама яе
артыкулы публікаваліся ў «Настаўніцкай газеце», «Сельскай газеце», «Пераходным ўзросце», часопісах «Маладосць» і «Бярозка». Зараз яна актыўна супрацоўнічае з часопісам Мінскага дзяржаўнага палаца дзяцей і мола­дзі «Дварэцкі». Не чужая для Паліны Дваранскай і рэдактарская праца: з 2023 па 2024 годы яна была намеснікам галоўнага рэдактара ліцэйскай газеты «Рукі».

Багатая біяграфія Паліны і на літаратурныя ўзнагароды. Яна двойчы станавілася пераможцам Рэспубліканскага літаратурнага конкурсу «БрамаМар». Перамагала дзяўчына ў такіх прыстыжных міжнародных конкурсах, як «Першацвет» і «Берега дружбы». Яе пераклады ўвайшлі ў зборнік «Усе мы шукаем музыку шчасця». У мінулым годзе Паліне пакарыліся Рэспубліканскі літаратурны інтэрнэт-конкурс «Здабыткі гісторыі: асобы і па­дзеі», а таксама літаратурны конкурс сярод юных аўтараў, прымеркаваны да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Маўра. У 2022 годзе Паліна Дваранская дайшла да фіналу літаратурнага конкурсу «Оставить прошлое в прошлом».

Цікавы і незвычайны вопыт Паліна Дваранская мае ў напісанні рэцэнзій. На прафесійным узроўні дзяўчына піша артыкулы на літаратуразнаўчыя тэмы, рэцэнзіі на кнігі сучасных беларускіх пісьменнікаў.

Наконт будучай прафессіі Паліна яшчэ канчаткова не вызначылася. Цяпер яна наведвае «Школу юнага пісьменніка» на філалагічным факультэце і «Школу юнага журналіста» пры журналісцкім факультэце БДУ. Таму прафесійна ўзрастаць будзе ў адной з гэтых сфер.

Сяргей ЮРЭВІЧ

Фота з архіва Паліны ДВАРАНСКАЙ.

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях

Статьи по теме: