Іх заўсёды чакаюць з нецярпеннем жыхары аддаленых ад горада населеных пунктах, не распешчаныя канцэртамі і іншымі імпрэзамі. Таму для вяскоўцаў прыезд спецыялістаў аддзела нестацыянарнага абслугоўвання і кінавідэаабслугоўвання насельніцтва РЦК ператвараецца ў вялікае свята.
З канцэртам – у аддаленыя вёскі і аграгарадкі
Галина АНТОНОВА
05.04.2024
«Нашы маладыя артысты Кацярына Апякун, Юлія Рэшкевіч і Аляксандр Целяпнёў рыхтуюць да выступлення адметныя святочныя праграмы, напаўняюць іх добрымі, прыгожымі, пазітыўныя музычнымі кампазіцыямі, – расказала Анастасія Зайчук, рэдактар сектара рэкламы і менеджменту РЦК. – З музычнай паштоўкай у сакавіку выступоўцы пабывалі ў чатырох населеных пунктах Крэўскага сельсавета: Ракаўцах, Ардашах, Вавуках і Крыўску. Асаблівую ўвагу ўдзялялі жанчынам, бо гэта іх месяц! З упэўненасцю можна казаць, што ніводная прадстаўніца прыгожага полу не засталася без увагі і пашаны. З гэтай жа праграмай артысты пабывалі і ў вёсках Жодзішкаўскага сельсавета».
Галіна АНТОНАВА
Фота Анастасіі ЗАЙЧУК.