У кнізе Славы Гродзенскай вобласці – імя нашай зямлячкі

 

У кнізе Славы Гродзенскай вобласці – імя нашай зямлячкі

Галина АНТОНОВА
05.07.2023
782
У Дзень Незалежнасці Рэспублікі Беларусь пяць прадстаўнікоў Гродзеншчыны папоўнілі Кнігу Славы нашай вобласці. У іх ліку – дырэктар музея-сядзібы Міхала Клеафаса Агінскага ў Залессі Людміла Градзіцкая. Пасведчанні лаўрэатам уручыў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Гродзенскай вобласці Юрый Караеў.

гродицкая.jpeg

“Я пабывала на цудоўным свяце, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, якое адзначалася ў Гродне. Эмоцыі перапаўнялі! – кажа Людміла Уладзіміраўна. - Стаць лаўрэатам для мяне – нечакана, вельмі хвалююча і чулліва. Безумоўна, цешыць думка, што такім чынам кіраўніцтва вобласці  так высока ацаніла работу не толькі маю, а цэлага калектыву нашага музея.

10.jpg

Сама кніга Славы ўражвае. Яна важкая ва ўсіх сэнсах гэтага слова. Мне ўдалося яе патрымаць у руках, пагартаць, убачыць знаёмыя імёны”.

11.jpg

12.jpg

Дарэчы, у ліку лаўрэатаў таксама ігумення Свята-Раства-Багародзічнага жаночага манастыра Гаўрыіла, вядучы мастак ААТ “Шклозавод Нёман” Васіль Самахвалаў, дырэктар ААТ “Дэмбрава” Аляксандр Туля і загадчык асноўнага аддзела па спорце, турызме і краязнаўстве Гродзенскага РЦТДМ Ганна Фінагенава.

Галіна АНТОНАВА.

Фота з архіва Людмілы ГРАДЗІЦКАЙ.