Вялікдзень: у атмасферы радасці і духоўнай еднасці

Вялікдзень: у атмасферы радасці і духоўнай еднасці

Галина АНТОНОВА
09.04.2023
2603
Вялікдзень – найстаражытнае і найважнейшае свята ў каталікоў. Тыдзень Святога Вялікадня называецца Велікодным, вялікім і радасным. Да свята вернікі парафіі Святога Міхаіла Арханёла рыхтаваліся на працягу ўсяго посту: малітва, споведзь, удзел у святых Місіях.

1.png

Вялікую ўвагу нашы продкі ўдзялялі падрыхтоўцы сваіх дамоў і святочных сталоў. Раней не было дзівам, што на Вялікдзень у адной хаце збіралася па трыццаць - сорак чалавек. Некалькі пакаленняў сям’і. Цудоўная традыцыя.

Арына Гакуць, яшчэ калі была зусім маленькая, ездзіла з бацькамі і сястрой да бабулі Веранікі ў  вёску Дыбунькі. “Помню, калі жыхароў у вёсцы было болей, мы ха­дзілі па хатах, спявалі велікодныя песні, расказвалі вершы – і нам давалі прыгожыя яйкі, цукеркі, печыва, - успамінае дзяўчына. - І дагэтуль, кожны год бабуля, мама і я рыхтуем велікодны стол. Будзем фарбаваць яйкі, а пірагі і кулічы – пячы па рэцэпце маёй прабабулі Ганны. Вечарам у суботу абавязкова пойдзем на Імшу ў Войстамскі касцёл”.

Яна Страшынская з мамай таксама рыхтуюцца да свята, якое традыцыйна сустракаюць разам з бабуляй, дзядзькам і яго сям’ёй. “Люблю рыхтавацца да свята, гэта вельмі захапляльна: фарбаваць яйкі, пячы пірагі, гатаваць іншыя смачныя стравы, - усміхаецца Яна. - У нядзелю абавязкова пойдзем на ранішнюю Імшу, а потым збяромся за сталом і будзем дзяліцца прыемнымі эмоцыямі”.

Галіна АНТОНАВА.

Фота аўтара.