Паездка ў Музей гісторыі беларускага кіно

 

Паездка ў Музей гісторыі беларускага кіно

Образование
26.03.2024
484
23 сакавіка ў рамках адукацыйных экскурсій па вучэбных прадметах для вучняў 5 – 7 класаў Залескай СШ была арганізавана экскурсія ў г. Мінск, а менавіта ў Музей гісторыі беларускага кіно.

Музей гісторыі беларускага кіно – адзін з самых маладых у Беларусі, хоць у яго амаль трыццацігадовая прадгісторыя. Гэта ўнікальны культурна-асветніцкі і відовішчны цэнтр краіны, які захоўвае памяць аб значным пласце беларускай культуры – беларускім кіно і яго стваральніках. Ён ўключае лепшыя з’явы кінематографа мінулага ў сучасным культурным кантэксце, папулярызуе навейшыя дасягненні айчынных майстроў кіно. Музей заснаваны па ініцыятыве беларускіх кінематаграфістаў у Мінску ў 1966 годзе як ведамасны пры кінастудыі «Беларусьфільм» для збору і захавання матэрыялаў аб нацыянальным кінематографе.

Наведванне Музея гісторыі беларускага кіно ўяўляла сабой захапляльнае падарожжа ў свет беларускага кінематографа. Навучэнцы ўбачылі рэдкія экспанаты (пастаянная экспазіцыя, якая змяшчае разнастайную інфармацыю (каля 800 экспанатаў) пра айчынныя фільмы розных жанраў (уключаючы тыя, што ўнесены ЮНЕСКА ў спіс рэпрэзентатыўных твораў сусветнай кінематаграфіі), архіўныя фільмы, постэры, рэквізіты, касцюмы, а таксама даведаліся пра гісторыю і развіццё кіно ў Беларусі. Дзеці мелі ўнікальную магчымасць акунуцца ў свет кінаіндустрыі, зразумець яе ўплыў на культуру і гісторыю краіны. Прафесійны экскурсавод дапамог вучням пагрузіцца ў захапляльны свет беларускага кінематографа і зрабіць наведванне музея пазнавальным, займальным і незабыўным.

Экскурсія прайшла на ўздыме, вучні таксама мелі магчымасць задаваць пытанні, якія іх цікавяць, экскурсаводу.

Засваенне нацыянальнай культуры садзейнічае самаідэнтыфікацыі падрастаючага пакалення, разуменню месца роднай культуры ў сусветным кантэксце, а таксама паважліваму стаўленню да разнастайнасці культурнага самавыяўлення іншых народаў.

Экскурсіі рознай тэматычнай накіраванасці з'яўляюцца адной з эфектыўных форм патрыятычнага выхавання моладзі. Яны дазваляюць прадэманстраваць падрастаючаму пакаленню гісторыю і культуру роднага краю, дакрануцца да традыцый і звычаяў народа. Праз выхаванне патрыятызму, духоўна-маральных якасцяў закладваецца падмурак будучыні краіны, у якой нам трэба будзе жыць. Дзякуючы экскурсіям навучэнцы школы ўсведамляюць пачуццё прыхільнасці да сваёй роднай зямлі, любові да Радзімы, ім прывіваюцца агульначалавечыя нормы маральнасці. Ідэі патрыятызму раскрываюцца перад моладдзю ў яркіх, эмацыйных вобразах.

Музей кино.jpg

музей кино 1.jpg

Музей кино 2.jpg

музей кино 3.jpg

Алена ЧАРНЕЦКАЯ,

настаўніца Залескай СШ.

Интересные и актуальные новости Сморгонского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке!

 #Новости_Светлы_Шлях