У Сольскім дзіцячым садзе прайшла гутарку да Дня інвалідаў

 

У Сольскім дзіцячым садзе прайшла гутарку да Дня інвалідаў

Образование
28.11.2023
655
3 снежня ва ўсім свеце адзначаецца Дзень інвалідаў. На пярэдадні гэтай даты настаўнік-дэфектолаг Сольскага дзіцячага сада запрасіла выхаванцаў старшай групы на гутарку-разважанне.

Тэмай  ўзаемадзеяння ўдзельнікаў стала праблема людзей з інваліднасцю. Гэта тэма, якая лічыцца дарослай і вельмі складанай для дзіцячага ўспрымання. На пачатку размовы было адзначана, што ўвогуле ўсе людзі розныя: рознага полу, колеру скуры, росту, нацыянальнасці, розных здольнасцей. Ніводзін чалавек не ідэальны, і  сярод усіх гэтых людзей сустракаюцца яшчэ асаблівыя людзі - інваліды.

Прагляд мультфільма "Пра Дзіму" выклікаў у маленькіх сэрцах выхаванцаў неабсяжныя пачуцці суперажывання, добразычлівасці, чуласці. Разглядаючы карціны з выявамі людзей з абмежаванымі магчымасцямі, дзеці разважалі аб тым, якое складанае і асаблівае ў іх жыццё, прапаноўвалі свае спосабы дапамогі ім, замацоўвалі правілы паводзін  пры сустрэчы і зносінах з імі. Гутарка аб несправядлівасці лесу раскрыла ў выхаванцаў дарослыя думкі аб тым, што ад гэтага не застрахаваны ніхто і як важна заўсёды клапаціцца аб сваім здароўі і бяспечных паводзінах.

У сям'і аднаго з нашых выхаванцаў выхоўваецца хлопчык-інвалід, і вучні вырашылі падарыць яму паштоўкі з рознакаляровай вясёлкай пажаданняў моцнага здароўя, трываласці духу, усмешак, бадзёрасці і радасці ў рамках акцыі "Добрае сэрца", якая праходзіла ў дзіцячым садзе.

Вельмі радуе тое, што ў маленькіх сэрцах нашых выхаванцаў зараджаюцца вялікія пачуцці дабрыні, спагады, талерантнасці, міласэрнасці, а гэта значыць, што працуем мы над іх выхаваннем недарэмна.

IMG_20231123_102240.jpg

IMG_20231123_102716.jpg

IMG_20231123_103007.jpg

IMG_20231124_103530.jpg

IMG_20231124_103719.jpg

Наталля Тур,

настаўнік-дэфектолаг Сольскага дзіцячага сада.

Похожие новости