ДА ЎВАГІ СМАРГОНЦАЎ І ГАСЦЕЙ ГОРАДА!
Общество
08.04.2025
У сувязі з правядзеннем 12 красавіка кірмашу “Сад, дача, агарод” будзе перакрыты рух аўтатранспарту з 6.00 да 16.00 на вул. Я.Коласа (ад скрыжавання з вул. Гагарына да скрыжавання з вул. Кутузава). Гарадскі маршрут №2 «Чыгуначны вакзал – Лясніцтва Мікр. Усходні – Чыгуначны вакзал» будзе ажыццяўляць аб’езд па вуліцах Камсамольскай і Савецкай. Прыгарадныя маршруты Крэўскага і Сінькоўскага напрамкаў будуць ажыццяўляць аб’езд па вуліцах Камсамольскай, Савецкай, Гагарына.