15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
Паважаныя суайчыннікі!
Прыняцце Канстытуцыі стала важнай падзеяй у жыцці нашай краіны, значнай вяхой у станаўленні дзяржаўнасці Беларусі. Канстытуцыя замацавала дэмакратычныя традыцыі беларускага народа, адкрыла новыя магчымасці для адраджэння духоўных і культурных каштоўнасцяў. На аснове галоўнага Закона мы стараемся зрабіць жыццё людзей годным і шчаслівым. Беларусы маюць магчымасць мірна працаваць, выхоўваць дзяцей у спакойнай і добразычлівай абстаноўцы. Дабрабыт краіны ў многім вызначаецца нашай працай, штодзённым выкананнем сваіх абавязкаў, пошукам новых рашэнняў пастаўленых перад намі задач.
Паважаныя землякі! Жадаем вам добрага здароўя, душэўнага спакою і міру, поспехаў у працы, дабрабыту, стабільнасці і працвітання на карысць нашай Радзімы – Рэспублікі Беларусь!
Раённы выканаўчы камітэт.
Раённы Савет дэпутатаў