У СШ №7 праводзіўся Гродзенскі абласны дыктант

 

У СШ №7 праводзіўся Гродзенскі абласны дыктант

Общество
21.02.2025
245

З мэтай папулярызацыі беларускай мовы, фарміравання ў вучняў грамадзянскасці, патрыятызму, павагі да гістарычнага мінулага краіны, свядомага стаўлення да мовы як нацыянальнай культурнай каштоўнасці ў сярэдняй школе №7 праводзіўся Гродзенскі абласны дыктант.

Досвітак памяці маленства, загубленага вайной, які з’яўляецца тэмай тэкста, ускрануў сэрцы нашых вучняў. Падчас напісання дыктанта дзеці не толькі праверылі сваю пісьменнасць, але і даведаліся аб значэнні незразумелых слоў: конаўка, лучына, жорны, прыблуда…

Напісанне дыктанта – гэта адзін са сродкаў напомніць аб значнасці роднай мовы ў жыцці чалавека. І мы ім скарысталіся.

IMG_1344.PNG

IMG_1346.PNG

Марыя Говіч,

настаўнік рускай мовы і літаратуры СШ 7.

Статьи по теме: