Каляндар юбілейных дат на 2025 год

 

Каляндар юбілейных дат на 2025 год

Общество
10.01.2025
676

640 гадоў назад (14.08.1385 г.) у Крэўскім замку была заключана ўнія, у выніку якой на чале абедзвюх дзяржаў – Рэчы Паспалітай і Вялікага Княства Літоўскага станавіўся кароль Ягайла пад імем Уладзіславаў ІІ.

kreva-zamak-kreuski-zamak-1459849229_b3.jpg

565 гадоў назад (1460 г.) у пісьмовых крыніцах упершыню згадваецца вёска Войстам пад назвай Ушакова.

435 гадоў назад (1590 г.) у Смаргоні князь Крыштоф Зяновіч заснаваў папяровы млын, на якім выраблялі паперу з вадзяным знакам у выглядзе герба рода Зяновічаў «Дэспат».

385 гадоў назад (1640 г.) з’яўленне вобраза Маці Божай у вёсцы Сукневічы і пабудова на тым месцы капліцы.

370 гадоў назад (24.07.1655 г.) у Смаргоні знаходзілася стаўка цара Аляксея Міхайлавіча, які рухаўся на Вільню.

230 гадоў назад (1795 г.) Смаргонь пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай увайшла ў склад Расійскай імперыі

220 гадоў назад (1805 г.) Смаргонь была ва ўласнасці Багдана Агінскага.

210 гадоў назад (1815 г.) ў Залессі быў пабудаваны палац князя М. К. Агінскага.

Opera Снимок_2025-01-10_124750_yandex.by.png

185 гадоў назад (1840 г.) у Смаргоні была пабудавана Спаса-Праабражэнская царква, а ў 1960-я гады XX стагоддзя зруйнавана.

165 гадоў назад (1860 г.) у Войстаме было адкрыта земскае народнае вучылішча.

155 гадоў назад (1870 г.) у Солах было адкрыта народнае вучылішча.

140 гадоў назад (1885 г.) была адкрыта школа царкоўнай граматы ў вёсцы Ардзяя.

135 гадоў назад (1890 г.) была адкрыта школа царкоўнай граматы ў вёсцы Свірыдавічы.

130 гадоў назад (1895 г.) былі адкрыты школы царкоўнай граматы ў вёсках Кунава, Крыўск, Клідзеняты.

125 гадоў назад (1900 г.) была адкрыта школа царкоўнай граматы ў Рымцелях.

120 гадоў назад (1905 г.) у Нястанішках пабудаваны касцёл і асвечаны ў гонар Маці Божай Добрай Рады.

120 гадоў назад (1905 г.) у Смаргоні адбылася забастоўка гарбароў, у якой удзельнічала больш за 2 тысячы чалавек.

110 гадоў назад (верасень 1915 г.) адбыўся Свянцянскі прарыў, Першая сусветная вайна прыйшла на Смаргоншчыну.

110 гадоў назад (кастрычнік 1915 г.) на Смаргонскім участку фронта германскія войскі прымянілі хімічную зброю.

110 гадоў назад (1915 г.) у вёсцы Залессе ў вайсковым шпіталі працавала Аляксандра Талстая, дачка пісьменніка Л. М. Талстога.

105 гадоў назад (ліпень 1920 г.) 48-я брыгада 16-й дывізіі пад камандваннем Яна Фабрыцыўса прарвала абарону белапалякоў пад Смаргонню.

85 гадоў назад (15.01. 1940 г.) Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР створаны Смаргонскі раён ў складзе Вілейскай вобласці.

85 гадоў назад (27.01.1940 г.) у Смаргоні адбылася 1-я сесія раённага Савета. Яна зацвердзіла склад райвыканкама, яго аддзелы (зямельны, народнай адукацыі, фінансавы, гандлёвы, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, дарожны, планавая камісія, агульны, камунальны, мясцовай прамысловасці, фізкультуры, сектар кадраў, народнага гаспадарчага ўліку) і іх загадчыкаў. Для работы ў сельскай мясцовасці былі створаны сельсаветы.

85 гадоў назад (1940 г.) пачаў дзейнічаць аддзел унутраных спраў Смаргонскага райвыканкама.

75 гадоў назад (04.08.1950 г.) загінуў супрацоўнік Смаргонскага райаддзелеНКДБ А. С. Іваноў, імем якога названа адна з вуліц Смаргоні.

70 гадоў назад (1955 г.) Беларуская геалагічная экспедыцыя адкрыла радовішча нярудных будаўнічых матэрыялаў, на базе якога было створана вытворчае аб’яднанне «Смаргоньсілікатабетон».

60 гадоў назад (1965 г.) на будынку Смаргонскага раённага аддзела ўнутранных спраў была ўстаноўлена мемарыяльная дошка, якая ўшаноўвае памяць супрацоўнікаў міліцыі, А. А. Камінскага, А. М. Сташкевіча, С. І. Ермаловіча, якія загінулі ў 1944 – 1946 гг. у барацьбе за свабоду Радзімы.

60 гадоў назад (1965 г.) у вёсцы Стрыпуны ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўстаноўлены абеліск.

60 гадоў назад (15.05.1965 г.) у Смаргоні было ўтворана прадпрыемства Смаргонскі район электрычных сетак філіял Ашмянскіх электрасетак РУП «Гроднаэнерга».

55 гадоў назад (1970 г.) на ўсход ад вёскі Гавуці ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўстаноўлены абеліск.

35 гадоў назад (1990 г.) была адкрыта ДУА «Сярэдняя школа №6 г. Смаргоні».

50 гадоў назад (снежань 1975 г.) уведзены ў строй завод сухога абястлушчанага малака – «Смаргонскія малочныя прадукты» філіял ААТ «Лідскі малочна- кансервавы камбінат».

scale_1200.png

40 гадоў назад (1985 г.) у вёсцы Сінькі ў памяць аб загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны ўстаноўлена стэла.

35 гадоў назад (червень 1990 г.) у вёсцы Кушляны быў адкрыты літаратурны мемарыяльны музей-сядзіба паэта Ф. Багушэвіча.

35 гадоў назад (1990 г.) была ўтворана Смаргонская падатковая інспекцыя.

30 гадоў назад (1995 г.) было ўтворана Склад захоўвання нафтапрадуктаў Смаргонь РУП «Беларуснафта – Гроднавоблнафтапрадукт».

25 гадоў назад (09.09. 2000 г.) на тэрыторыі Смаргонскай раённай бальніцы была асвечана капліца ў імя абраза Божай Маці «У жалобах і смутках суцяшэнне».

20 гадоў назад (09.07.2005 г.) у Солах быў асвечаны храм Святых Пакутнікаў.

25 гадоў назад (2000 г.) заснаваны Свята-Увядзенскі Стаўрапігіяльны жаночы манастыр у вёсцы Багушы.

260 гадоў назад (25.09.1765 г.) у Гузаве (Польшча) нарадзіўся Міхал Клеафас Агінскі – дзяржаўны і грамадскі дзеяч Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі, кампазітар.

Michał_Kleafas_Aginski._Міхал_Клеафас_Агінскі_(F._Fabre,_XIX)_(2).jpg

225 гадоў назад (1800 г.) у вёсцы Аборак Ашмянскага павета нарадзіўся Леанард Ходзька, гісторык, выдавец, асабісты сакратар М. К. Агінскага.

210 гадоў назад (24.09.1815 г.) у Вільні нарадзілася Габрыэла Пузына (Гюнтар), пісьменніца, мемуарыстка, паэтэса. Доўгі час жыла ў вёсцы Дабраўляны.

185 гадоў назад (09.03.1840 г.) у фальварку Свіраны нарадзіўся Францішак Багушэвіч, паэт, празаік, публіцыст. З 1898 г. жыў у Кушлянах. Памёр 28.04.1900 г. Пахаваны ў аг. Жупраны Ашмянскага раёна.

29297a5ba0716d3de2c0c5fecf727352-1.jpg

135 гадоў назад (1890 г.) у вёсцы Сенцяняты нарадзіўся Алесь (Аляксандр Францавіч) Ляжневіч, беларускі савецкі драматург, паэт, тэатральны дзеяч, акцёр. Арыштаваны і расстраляны ў 1937 г. Рэабілітаваны ў 1957 г.

135 гадоў назад (1890 г.)  у Смаргоні нарадзіўся Якаў Восіпавіч Баярскі (Шымшалевіч), культурны дзеяч. Быў намеснікам старшыні па справах мастацтва пры Саўнаркаме СССР (1935 г.), дырэктарам Мастацкага тэатра. Арыштаваны ў 1939 г. Расстраляны 02.02. 1940 г. Рэабілітаваны ў 1956 г.

135 гадоў назад (30.09.1890 г.) у вёсцы Абрамаўшчына нарадзіўся Антон Ляшчэвіч, каталіцкі святар. Загінуў 17.02.1943 г. ад рук фашыстаў, прыняўшы пакутніцкую смерць ад агню ў вёсцы Росіца Віцебскай вобласці.

135 гадоў назад (27.10.1890 г.) у вёсцы Шутавічы нарадзіўся Віктар Іванавіч Шутовіч, беларускі патрыёт, каталіцкі святар, драматург і публіцыст. Памёр 01.03.1960 г. Пахаваны ў г. Барысаве.

130 гадоў назад (07.03.1895 г.) у вёсцы Паляны нарадзіўся Тамаш Грыб, журналіст, гармадска-палітычны дзеяч, адзін са стваральнікаў і кіраўнікоў Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Аўтар шматлікіх прац па гісторыі Беларусі, па пытаннях беларускага адраджэнцкага руху. Памёр 25.01.1938 г. у Празе.

120 гадоў назад (30.04.1905 г.) у Смаргоні нарадзіўся Якаў Майсеевіч Тайц, дзіцячы пісьменнік. З 1920 г. жыў у Маскве. У сваіх апавяданнях апісаў родныя мясціны. Памёр 04.04.1957 г. Пахаваны ў Маскве.

120 гадоў назад (1905 г.) у вёсцы Сівіцы нарадзіўся Васіль Лукіч Сідаровіч, беларускі графік і мастак, удзельнік беларускага вызваленчага руху. Вучыўся малюнку ў майстэрні Язэпа Драздовіча. Быў арыштаваны і загінуў у 1937 г.

120 гадоў назад (1905г.) у Смаргоні нарадзіўся Шмуэль Радэнскі, акцёр, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Ізраіля. Памёр у 1989 г. Пахаваны ў Тэль-Авіве.

120 гадоў назад (12.08.1905 г.) у Смаргоні нарадзіўся Мікалай Аляксандравіч Лазараў, беларускі спявак, саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Заслужаны артыст БССР. Памёр у 1980 г.

100 гадоў назад (25.06.1925 г.) у вёсцы Белевічы нарадзіўся Янка Сурвіла, эканаміст, грамадска-культурны дзеяч беларускага замежжа. Памёр 03.06.1990 г. Пахаваны ў Атаве (Канада).

100 гадоў назад (17.08.1925 г.) у вёсцы Дабрынёва Мінскай вобласці нарадзілася Лілія Уладзіміраўна Трохалева, самадзейная беларуская мастачка, Ганаровы грамадзянін г. Смаргоні. Памерла ў 1996 г. Пахавана ў г.Смаргоні.

Opera Снимок_2025-01-10_125425_yandex.by.png

85 гадоў назад (10.12.1940 г.) у Мінску нарадзіўся Эдуард Эдуардавіч Жакевіч, мастак, прафесар, член Беларускага саюза дызайнераў. З 1945 года жыў і вучыўся ў г. Смаргоні.

75 гадоў назад (12.03.1950 г.) у вёсцы Карачоўшчына Крэўскага сельсавета нарадзіўся Пётр Сяргеевіч Русакевіч, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

70 гадоў назад (17.08.1955 г.) у вёсцы Малахоўцы Брэсцкай вобласці нарадзіўся Алесь (Аляксандр) Пятровіч Жамойцін, паэт, публіцыст, даследчык беларускай культуры.

Статьи по теме: