У дзяржаўнай установе адукацыі “Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні” весела і шумна святкавалі Калядкі, якія сталі яркай падзеяй для ўсіх выхаванцаў.
У дзіцячым садзе №4 святкавалі Калядкі
Дзеці ў святочных уборах чыталі вершы, спявалі калядныя песні, прыносячы цеплыню і радасць у сэрцы ўсіх прысутных. Яны гулялі ў народныя гульні: ”Дудка-весялуха”,“Го-го-го каза”,”Гападар і коні”, “Чараўнік”. Дарослым таксама былі прапанаваны народныя гульні: “Скокі праз вілкі”, “Хустачка”, ”Рэшата”. Рэшата пусцілі па крузе разам з музычнымі інструментамі, у выніку чаго атрымаўся сапраўдны аркестр, у выкананні якога загучала музычнае папуры на беларускія народныя матывы: “Янка”, “Крыжачок”, ”Мікіта”.
Разам з педагогамі дзеці наведалі ўсе групы дзіцячага сада і падарылі песні, усмешкі і святочны настрой, а ў адказ атрымалі салодкія пачастункі і цёплыя словы падзякі ад дарослых і дзяцей.
Святлана Райбе, Алеся Казакевіч
музычныя кіраўнікі
ДУА “Дзіцячы сад №4 г. Смаргоні”