Паглядзіце, якія цудоўныя карціны вышывае Алена Трацяк з вёскі Баярск Смаргонскага раёна

 

Паглядзіце, якія цудоўныя карціны вышывае Алена Трацяк з вёскі Баярск Смаргонскага раёна

Общество
18.12.2024

Алена Трацяк з вёскі Баярск больш за пяць гадоў назад адкрыла для себя свет вышыўкі. А ўсё пачалося з адной выпадковай пакупкі на рынку ў Валожыне – вышывальнага набору, які прывёў жанчыну да сапраўднага захаплення.

Фото (1).jpg

З таго часу вышыўка стала не проста хобі, а сапраўдным запалам. Алена Іванаўна не толькі знайшла ў гэтым занятку крыніцу натхнення, але і спосаб выказаць сваю творчую натуру.

Фото (2).jpg

Кожны вечар, пасля выканання хатніх спраў, яна садзіцца ў свой любімы куток, дастае ніткі і іголку, і ў руках ажываюць карціны культуры і гісторыі, якія жанчына старанна пераносіць на канву.

Фото (3).jpg

Фото (4).jpg

Алена Іванаўна з любоўю вышывае пейзажы, кветкі і іконы.

Фото (5).jpg

Фото (6).jpg

Асабліва вылучаецца яе праца «Тайная вячэра» – карціна (у даўжыню яна амаль 1 метр) стала сапраўдным шэдаўрам. Для Алены Трацяк гэтая работа вельмі каштоўная. Калі іншым над падобнымі праектамі прыходзіцца працаваць некалькі месяцаў, гераіня нашай публікацыі справілася за рэкордныя два.

Сцены дома Алены Іванаўны і Івана Вікенцьевіча ўпрыгожваюць больш за дзясятак работ гаспадыні, кожная з якіх поўная цяпла і клопату.

Фото (7).jpg

Шмат «экспанатаў» знаходзяцца ў дамах родных і блізкіх сям’і Трацяк, якія з радасцю прымаюць іх у дар.

Фото (8).jpg

Іван Вікенцьевіч ганарыцца, што побач з ім такая таленавітая жонка. Калі ён бачыць, як яна пачынае вышываць, ён разумее, наколькі каштоўным з'яўляецца для яе гэты занятак. Кожны шывок – частка душы жанчыны і спосаб перадаць свае пачуцці іншым.

Сяргей ЮРЭВІЧ

Фота аўтара

Статьи по теме: