Паважаныя работнікі і ветэраны сістэмы страхавання Смаргонскага раёна. Віншуем вас з прафесійным святам!
7 СНЕЖНЯ – ДЗЕНЬ СТРАХАВЫХ РАБОТНІКАЎ
Страхаванне – гэта надзейная абарона ад любых бытавых і фінансавых нягод, надзейная апора ў любой непрадбачанай сітуацыі. Страхавы рынак, які працуе стабільна, дапамагае людзям здабыць спакой. Упэўнены, што вы і надалей будзеце рабіць усё, што ад вас залежыць для ўмацавання эканамічнага дабрабыту арганізацый раёна і сацыяльнай абароненасці жыхароў Смаргоншчыны.
Галіна страхавання імкліва развіваецца, з’яўляюцца новыя віды паслуг, але асновай поспеху заўсёды былі і будуць людзі – прафесіяналы сваёй справы. Асаблівыя словы падзякі выказваем ветэранам працы, якія заклалі трывалы падмурак сістэмы страхавання.
Няхай у вашым жыцці ніколі не наступаюць страхавыя выпадкі, спадарожнічае поспех у асабістым жыцці, а шчасце і дабрабыт жывуць у кожным доме!
Раённы выканаўчы камітэт
Раённы Савет дэпутатаў